Свет77

Стала вядома, як Трамп хоча націснуць на Кітай у развязанай гандлёвай вайне

Адміністрацыя Трампа хоча прымусіць саюзнікаў адмовіцца ад супрацоўніцтва з Кітаем у абмен на зніжэнне тарыфаў. 

Фота: Photo by Ying Tang / NurPhoto via Getty Images

Адміністрацыя Дональда Трампа плануе выкарыстаць перамовы аб тарыфах, каб прымусіць гандлёвых партнёраў ЗША абмежаваць свае сувязі з Кітаем, піша The Wall Street Journal.

Стратэгія прадугледжвае заключэнне дамоўленасцяў, паводле якіх ЗША скасуюць або знізяць гандлёвыя бар’еры ў абмен на ізаляцыю кітайскай эканомікі.

Паводле плана, ЗША будуць прасіць больш як 70 краін не дазваляць Кітаю адпраўляць тавары транзітам, не даваць кітайскім кампаніям магчымасці абыходзіць тарыфы праз лакалізацыю вытворчасці, а таксама не прымаць у сябе танныя прамысловыя тавары з Кітая. Мэта — аслабіць эканоміку КНР і знізіць яе перамоўныя магчымасці перад магчымай сустрэчай Трампа і Сі Цзіньпіна.

Ініцыятарам такой стратэгіі стаў міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт, які актыўна ўдзельнічае ў гандлёвых перамовах пасля абвяшчэння Трампам 90-дзённай паўзы ва ўвядзенні тарыфаў для большасці краін, акрамя Кітая. 

Гэтая ініцыятыва стала часткай шырэйшага плана ізаляцыі кітайскай эканомікі, які падтрымліваецца многімі службоўцамі ў адміністрацыі Трампа. 

Аднак канчатковая мэта палітыкі Трампа адносна Кітая пакуль не вызначаная. Бэсэнт падкрэслівае, што магчымасць для перамоў з Пекінам яшчэ існуе, але для гэтага неабходны ўдзел Трампа і Сі. Прэс-сакратарка Белага дому Кэралін Левіт кажа, што ініцыятыва цяпер у руках Кітая: «Кітай мусіць заключыць здзелку з намі. Мы не абавязаныя рабіць гэта з імі. Кітай хоча аднаго — амерыканскага спажыўца».

На фоне гэтага Кітай таксама актывізуе сваю дыпламатыю: Сі Цзіньпін нядаўна наведаў В’етнам — краіну, якая моцна пацярпела ад тарыфаў ЗША — і падпісаў дзясяткі эканамічных дамоўленасцяў. Як адзначыў Пітэр Харэл, былы дарадца па міжнароднай эканоміцы ў Савеце нацбяспекі ЗША пры Байдэне, Пекін умела карыстаецца сітуацыяй, хоць яго магчымасці адказаць абмежаваныя. Ён адзначыў, што Кітай «не стане заменай ЗША як крыніцы попыту для многіх краін, што развіваюцца».

Хоць ЗША і з’яўляюцца «чыстым імпарцёрам», Кітай усё больш робіць стаўку на самадастатковасць. Эксперты прагназуюць, што стратэгія Трампа можа стварыць Кітаю эканамічныя цяжкасці, але Пекін здольны эфектыўна выкарыстоўваць палітычны бок сітуацыі.

ЗША ў рамках гандлёвай вайны з Кітаем увялі на кітайскія тавары пошліны ў памеры 145%, Пекін адказаў увядзеннем пошлін у 125%.

Каментары7

  • Spychalski
    16.04.2025
    Жаданьні гэтага ідыёта ня спрау́дзяцца
  • Лапидарно
    16.04.2025
    А политика США оказаться настолько слабая, что без союзников уже не могут давить на Китай. На самом деле Китаю только стоит начать распродавать гос облигации США, как «лапидарный гений» с автозагаром опять станет пушистым.
  • Поцык
    16.04.2025
    Голос разума, Россия ещё

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын16

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын16

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць