У інтэрнэце распаўсюджваецца фальшывая спасылка, якая маскіруецца пад сайт сеткі аптэк «Добрыя лекі»
На гэтым фішынгавым рэсурсе прапануюць запоўніць форму для атрымання зніжкі «на ўвесь асартымент» лекаў. У ёй просяць указаць ваша імя і нумар тэлефона, пасля чаго вам можа патэлефанаваць нібыта «менеджар».

Уцечка асабістых даных можа прывесці не толькі да рызыкі для вашай асабістай бяспекі, але і да фінансавых страт.
У міліцыі заклікаюць не пераходзіцьпа падазроных спасылках — нават калі яны выглядаюць легітымна і абяцаюць выгадныя ўмовы, а таксама не пакідаць сваіх даных на сумніўных інтэрнэт-рэсурсах — іх бяспека не гарантаваная.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары