Грамадства44

Два беларускія медыяпраекты аб'явілі пра крытычныя праблемы з фінансаваннем

Праект Фонду медыцынскай салідарнасці «Белыя халаты» і медыяпраект «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведамілі, што сутыкнуліся з моцнымі фінансавымі праблемамі, і папрасілі падтрымкі ў сваёй аўдыторыі.

«Калі ў найбліжэйшы час мы не знойдзем фінансаванне, пад пагрозай акажацца ўсё, што мы робім. І без вашай дапамогі мы можам не перажыць гэты крызіс […] Наша праца заснаваная на гадах зносін з дактарамі, пацыентамі і інсайдарамі сістэмы. Мы ведаем, што адбываецца на самай справе. У нас ёсць веды і досвед, якіх няма больш ні ў каго», — гаворыцца ў звароце «Белых халатаў».

«Ужо больш за пяць месяцаў мы працуем за кошт уласных, надзвычай абмежаваных сродкаў, якія на гэты момант цалкам вычарпаліся. Каб у найбліжэйшыя месяцы працягнуць нашу працу і забяспечыць функцыянаванне праекта «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», а таксама выканаць фінансавыя абавязацельствы перад удзельнікамі праекта і тымі, хто супрацоўнічае з намі ўнутры структуры Беларускай чыгункі, нам патрэбная ваша падтрымка», — адзначаецца ў заяве «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі».

Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі быў створаны ў 2020 годзе, каб інфармаваць сусветную медыцынскую супольнасць аб праблемах у беларускім ахове здароўя. Збірае інфармацыю пра рэпрэсіі ў прафесійным асяроддзі, прасоўвае інтарэсы беларускіх медыкаў за мяжой, збірае грошы на карысць пераследаваных калег і інш.

Праект «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» інфармуе пра тое, што адбываецца ў сферы чыгуначнага транспарту, у прыватнасці, пра рух таварных цягнікоў паміж Беларуссю і Расіяй з мэтай працягвання вайны ва Украіне.

Абодва праекты прызнаныя ўладамі адпаведна ў 2023 і 2024 гадах «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Каментары4

  • Жора
    08.03.2025
    Гудбай, халаты і чыгуначнікі. Падтрымка аўдыторыі можа спрацаваць на месяц, два, тры.. далей - трэба ўдзень у бядронцы, увечары пахаць на перамогу. Так заўсёды было, так і будзе.
  • Ад'ёс
    08.03.2025
    І гэтыя на грантах???
    Ідзіце ў Інфапоінт да Вячоркі і сваёй лідаркі!
    Нахалеры вы патрэбныя - НН нам дастаткова!
  • Прелестно
    08.03.2025
    Помогать, свинтившим за границу. Рассказывать про поезда, которые итак довозят все по назначению. И которые видны со спутников всем, кому нужно. И это сидя за границей на зарплатах. Стартапщики мамкины.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын5

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын5

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць