Свет22

Прэм'ер Брытаніі прапануе Трампу размяшчэнне 30 тысяч еўрапейскіх вайскоўцаў ва Украіне

Чакаецца, што Стармер падчас сустрэчы ў Вашынгтоне на наступным тыдні дэталёва апіша, як еўрапейскія войскі змогуць забяспечыць выкананне любой дамоўленасці аб спыненні агню.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер прадставіць Дональду Трампу план размяшчэння ва Украіне каля 30 тысяч еўрапейскіх вайскоўцаў для падтрымання рэжыму спынення агню, паведамляе The Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.

Чакаецца, што Стармер падчас сустрэчы ў Вашынгтоне на наступным тыдні дэталёва апіша, як еўрапейскія войскі змогуць забяспечыць выкананне любой дамоўленасці аб спыненні агню, якая будзе заключана пры пасрэдніцтве прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Паводле заходніх чыноўнікаў, знаёмых з планамі, ён будзе заклікаць Трампа трымаць амерыканскія знішчальнікі і ракеты ў гатоўнасці ва Усходняй Еўропе, каб пры неабходнасці жорстка адказаць, калі Расія парушыць умовы магчымай мірнай дамоўленасці.

Як адзначае The Telegraph, англа-французская стратэгія «сіл стрымлівання» была прадстаўлена найбуйнейшым еўрапейскім лідарам на экстраннай сустрэчы ў Парыжы на гэтым тыдні. Лідары Еўропы спрабавалі выпрацаваць адказ на ініцыяваныя Трампам мірныя перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

 Гэты план быў распрацаваны на фоне асцярог, што Трамп можа адразу адступіць ад украінскага пытання пасля заключэння перамір’я.

Каментары2

  • Клоўн
    20.02.2025
    Абкашляйце з Украінай і размясціце. У чым праблема? Ты ж не трампу паслугу аказваеш, а інвестуеш у бяспеку Еўропы.
  • Джон Макейн
    20.02.2025
    Смялей, брытанцы!

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць