Вайна33

Еўропа можа накіраваць ва Украіну да 30 тысяч вайскоўцаў

Еўрапейскія краіны могуць накіраваць ва Украіну ад 25 да 30 тысяч салдат у межах патэнцыйнай дамовы аб спыненні агню, паведамляе са спасылкай на крыніцы The Washington Post.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Rachel Boßmeyer/picture alliance via Getty Images

Паводле інфармацыі чатырох абазнаных чыноўнікаў, колькасць магчымага вайсковага кантынгенту, які Еўропа можа адправіць ва Украіну, была раскрытая ў адказах на ліст ЗША, дзе амерыканскі бок прасіў еўрапейскія краіны ўдакладніць свае магчымасці для падтрымкі Кіева.

Паводле крыніц выдання, на гэты момант еўрапейскія дзяржавы гатовыя забяспечыць некалькі брыгад для патэнцыйнага размяшчэння ва Украіне, прыкладная колькасць якіх складзе ад 25 да 30 тысяч.

Суразмоўцы выдання адзначылі, што еўрапейскія вайскоўцы

«не будуць размешчаныя ўздоўж лініі фронту, але будуць гатовыя прадэманстраваць сілу, калі расійскія войскі адновяць вайну».

Акрамя таго, вайсковы кантынгент ва Украіне можа быць падмацаваны дадатковымі сіламі за яе межамі, «калі ім давядзецца хутка нарошчваць прысутнасць і прасоўвацца».

Паводле даных выдання, найбольш дэталёвае вайсковае планаванне такой місіі правяла Францыя. Па ацэнках, яна можа выдзеліць каля 10 тысяч вайскоўцаў.

У той жа час іншыя еўрапейскія краіны пакуль выказваюць большую насцярожанасць ці сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з абмежаванымі вайсковымі рэсурсамі.

Нядаўна прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што ён «гатовы і жадае» размясціць брытанскія войскі на тэрыторыі Украіны для забеспячэння выканання мірнага пагаднення пры неабходнасці.

Швецыя таксама не выключае магчымасці накіравання міратворчага кантынгенту ва Украіну.

Тым часам прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча не будзе адпраўляць войскі ва Украіну ў складзе міратворчых сіл. Аднак Варшава гатовая працягваць лагістычную, фінансавую, гуманітарную і вайсковую падтрымку Украіны.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Украіне ўдалося істотна прасунуцца ў пытанні стварэння кантынгенту замежных вайскоўцаў на сваёй тэрыторыі. Гэта нібыта можа стаць першым крокам да стварэння Аб’яднаных узброеных сіл Еўропы.

Каментары3

  • user
    18.02.2025
    --> не будуць размешчаныя ўздоўж лініі фронту, але будуць гатовыя прадэманстраваць сілу, калі расійскія войскі адновяць вайну

    Ну раз готовы продемострировать силу. то зачем прятаться в тыл?
  • 300000 или 3000?
    18.02.2025
    На одного военного 10 обеспечения (повара, логисты, водители и т.д.). То есть 30000х10 - 300000 общий контингент ЕС? или 30000/10 - 3000 боевая часть войск ЕС? 3000 - немного больше контингента ОБСЕ-2021, немного меньше бригады. Полоса обороны 10-15 км.
  • Чагосьці
    19.02.2025
    Польшча не жадае адпраўляць вайскоўцаў? А так падтрымлівала так падтрымлівала.. прам ад усяго сэрца. Спужаліся чагосьці? Здаецца што наступныя будуць палякі а не літоўцы ды латышы..

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць