Грамадства1515

Амерыканец, які штурмаваў Капітолій і якога памілаваў Трамп, адкрыў у Брэсце рэстаран

Уладальнік закусачнай называе сябе Эванам Джэферсанам, хоць насамрэч яго клічуць Эван Ньюман, а яшчэ нядаўна ён быў у вышуку ФБР, піша BGmedia. 

У Брэсце адкрылася «першая амерыканская закусачная» пад назвай «Route 66». Валодае ёй амерыканец Эван Ньюман. Некаторыя жыхары горада знаёмыя з ім асабіста, бо ён выкладае англійскую мову ў школе My Baby. Мужчына ўдзельнічаў у штурме Капітолія ў студзені 2021 года, быў аб'яўлены ў вышук ФБР, уцёк з ЗША і атрымаў палітычны прытулак у Беларусі.

Установа называецца «Route 66» і знаходзіцца на праспекце Машэрава.

«Скажу па сакрэце, гатуе сам гаспадар-амерыканец у каўбойскім капелюшы. Таму будзе вельмі горача і смачна», — кажа ў аглядзе на «першую амерыканскую закусачную» праўладны фуд-блогер Уладзіслаў Альшэўскі.

У меню закусачнай — класічная амерыканская кухня: бургеры, сэндвічы, стэйкі, гарніры, супы, салаты і дэсерты. Па словах блогера, цэны «дэмакратычныя».

Альшэўскі запісаў кароткае інтэрв'ю з уладальнікам закусачнай Эванам Ньюманам. Той распавёў, што родам з Каліфорніі, а цяпер жыве ў Брэсце і выкладае англійскую мову ў My Baby.

Падобна, амерыканец змяніў працу, бо ў траўні 2023 года выданне «Новы Час» пісала, што Эван Ньюман працуе ў прыватнай школе замежных моў International Language House і па выходных выкладае англійскую падлеткам.

Дарэчы, на старонцы ўстановы «Route 66» у Instagram Эван Ньюман назваў сябе Эванам Джэферсанам. Крыніца «Новага Часу» казала, што ў Брэсце Эван Ньюман таксама прадстаўляецца пры знаёмстве як Стывен.

Эван Ньюман у сваёй установе. Фота са старонкі ў Instagram

Хто такі Эван Ньюман і чаму ўцёк з ЗША

Эван Ньюман трапіў у Беларусь праз Украіну ў верасні 2021 года. Да нядаўняга часу ў ЗША яго шукалі як актыўнага ўдзельніка штурму Капітолія, які ў студзені таго ж года зрабілі прыхільнікі Дональда Трампа.

Амерыканцу выставілі абвінавачанне ў 14 злачынствах, у тым ліку «напад, супраціў або перашкода афіцэрам». Паводле абвінавачання, Ньюман на працягу дня напаў на чатырох паліцыянтаў, ужыўшы кулакі, а таксама схапіў металічную агароджу і пратараніў ёю шэраг паліцыянтаў.

Эван Ньюман падчас штурму Капітолія. Скрыншот відэа

Эван Ньюман знаходзіўся ў вышуку ФБР да 22 студзеня 2025 года. На сайце ФБР пазначана, што ён біўся з паліцыяй Капітолія ЗША і супрацоўнікамі гарадскога ўпраўлення паліцыі Вашынгтона, «яго трэба лічыць узброеным і небяспечным».

22 сакавіка 2022 года стала вядома, што Эван Ньюман атрымаў палітычны прытулак у Беларусі. Дакумент са статусам бежанца яму ўручылі ва Упраўленні па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У дзень інаўгурацыі новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сваім указам памілаваў удзельнікаў штурму Капітолія. Цяпер Эван Ньюман мае магчымасць вярнуцца на радзіму да сваіх родных.

Каментары15

  • :)))
    12.02.2025
    прасоўвае сваю амерыку тутака. Бо-бо, фас!
  • идеолог СШ52
    12.02.2025
    поясните кто это такой, по вашей терминологии. Беглый змагар?
  • Жвір
    12.02.2025
    Чагоо? Каб амерыканец ды з'ехаў з Брэста? Ды нізавошта, няма дурных!

Цяпер чытаюць

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей24

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Нацыянальны гістарычны музей на загад Лукашэнкі зменіць назву18

Баец расійскай ПВК выкраў ваенкара, які пісаў пра іх кампанію, і трымаў у закапанай труне3

Мінчукі здалі кватэру ў «Мінск-Свеце» на суткі. Арандатары ператварылі яе ў капішча6

Жыхарка Светлагорска ішла дадому п’яная, падала і пабілася. Мужу сказала, што яе збілі і згвалтавалі2

«На якую халеру пяцізоркавы гатэль, калі я магу паставіць намёт на ўзбярэжжы акіяна?» Беларус пешшу падарожнічае па свеце4

Мінск пагражае Кіеву «дзеяннямі ў адказ» пасля здарэння з аўтобусам у Бранскай вобласці12

«Гандляр зброяй Серых мог выкрасці Котава, каб здаць яго беларускім спецслужбам і заслужыць увагу Лукашэнкі» — Станіслаў Івашкевіч8

Чыноўнікі сцвярджаюць, што 44‑гадовая жонка трэнера, якая загінула ў Бранскай вобласці, была цяжарная10

Трамп заявіў, што Мелоні «маліла пра фота» з ім. Яна ў адказ: Выдумкі, прычым не ўпершыню, затое з ворагамі Трамп нерашучы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей24

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць