Грамадства99

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная

Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска пры Мінгарвыканкаме 15 студзеня сабралася на пасяджэнне, на якім прапанавала назвы для 9 новых сталічных вуліц, аднаго завулка і аднаго сквера, пішуць «Мінск-Навіны». 

Партызанскі камандзір Бацька Мінай (Мінай Шмыроў)

Вуліцы на тэрыторыі жылой забудовы на скрыжаванні вуліц Рафіева і Ясеніна прапанавана даць імя партызанскага камандзіра часоў Другой сусветнай вайны Бацькі Міная. Завулку ў тым жа раёне прапануецца даць назву Вяршынны.

У комплексе жылой забудовы «Утульны» ў квартале аднакватэрных і блакаваных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў раёне вуліц Парніковай — Падлеснай — Анаева сямі вуліцам прапанавана прысвоіць імёны Юрыя Грыгор’ева, Людмілы Гафо, Міхаіла Паруснікава, Льва Мацкевіча, Віктара Анікіна, Андрэя Грамыкі і Анатоля Гурыновіча. Першыя пяцёра — архітэктары, а Грамыка і Гурыновіч — дыпламаты. Першы працяглы час быў міністрам замежных спраў СССР, а другі — міністрам замежных спраў БССР. 

Яшчэ адна вуліца ў тым жа квартале мае стаць Дыпламатычнай.

Урэшце, скверу ў межах вуліц Каржанеўскага, ДС «Курасоўшчына» і ААТ «Інтэграл» прапанавана прысвоіць імя Пятра Гайдзенкі.

Паведамляецца, што ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама (220004, г.Мінск, вул. Ракаўская, 17) разглядае водгукі жыхароў горада па прапанаваных назвах на працягу двух тыдняў пасля публікацыі.

На тым самым пасяджэнні быў таксама дадзены адмоўны вердыкт на прапанову даносчыцы Вольгі Бондаравай перайменаваць вуліцу Кастуся Каліноўскага ў вуліцу Аляксандра Мядзведзя.

Каментары9

  • усё мінае, усё знікае, тугою зменіцца каханне
    21.01.2025
    "бацька", мінай ужо давай хутчэй. Задзяўбаў
  • Бондаравай - білет у маЦкву!
    21.01.2025
    Этой агентше ФСБ и россотрудничества лично Я готов купить билет на поезд в один конец!
    Там проблем с русязом нет!....
  • Бацька не-Мінай, НАДО!!!
    21.01.2025
    Шооо??
    Што за дыверсія ў Выбары?!

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць