Грамадства

З новага года «Белпошта» падымае тарыфы на свае паслугі

На афіцыйным сайце «Белпошты» абнавілі інфармацыю пра тарыфы на асноўныя паштовыя паслугі, якія будуць дзейнічаць з 1 студзеня 2025 года.

Унутры мінскага Галоўнага паштамта. Фота ілюстрацыйнае

Перасылка самага маленькага заказнога дробнага пакета (з улікам ПДВ і кошту ўпакоўкі) з 1 студзеня абыдзецца на 6% даражэй — 3,5 рубля замест цяперашніх 3,3 рубля.

Перасылка адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі «1 клас» стане даражэйшай на 9,7% — за адпраўленне масай да 100 г давядзецца плаціць ужо 2,04 рубля і 42 капейкі за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 100 г (было 1,86 рубля і 36 капеек).

У сярэднім на 9% вырасце і кошт міжнародных адпраўленняў ЕМЅ (Express Mail Service). Напрыклад, каб адправіць пасылку паскоранай поштай вагой да паўкілаграма ў Расію, з 1 студзеня давядзецца заплаціць ужо 74,7 рубля (цяпер 68,46 рубля).

Падаражэюць на 5-7% і паслугі «паштовага кур'ера»: у залежнасці ад характару паштовага адпраўлення іх кошт будзе вар'іравацца ад 6,72 рубля да 22,08 рубля (было ад 6,24 да 21 рубля). 

Вырасце ў цане і адпраўка простай пісьмовай карэспандэнцыі — але толькі міжнародная, бо кошт перасылкі па Беларусі застанецца ранейшым.

Паслаць віншавальную паштоўку замежным сябрам стане на 5,2% даражэй — адпраўленне непрыярытэтнай карткі будзе каштаваць 2,4 рубля (цяпер 2,28 рубля). Мінімальная цана простых лістоў таксама вырасце — на 4,6% да 2,7 рубля (цяпер — ад 2,58 рубля).

Каментары

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць