Меркаванні88

Якія выбары, такія і сцэнары. Чаму адразу два спарынг-партнёры Лукашэнкі знялі сваю кандыдатуру

За аўторак адразу два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, якім адводзілі ролю спарынг-партнёраў Лукашэнкі, спынілі ўдзел у выбарах. Валер Карбалевіч лічыць, што гэта не апошні сюрпрыз падчас гэтай кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка і яго спарынг-партнёры, якія зняліся з гонкі — Сяргей Бобрыкаў і Вольга Чамаданава. Фота: Evgenia Novozhenina / Pool Photo via AP; ЦВК; інстаграм Чамаданавай. Калаж: «Наша Ніва»

Да фінішу дойдуць 3-4 кандыдаты

Першым з дыстанцыі пайшоў афіцэр Сяргей Бобрыкаў. Пазней да яго далучылася галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава. Гэтыя кандыдаты зняліся на карысць Лукашэнкі.

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч не выключае, што такі план мог быць ад пачатку. З'яўляецца шмат кандыдатаў, а потым іх паступова адсейваюць.

«Некалькі адсеяліся на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп, ужо двое адсейваюцца падчас збору подпісаў, хтосьці не збярэ сто тысяч подпісаў. У выніку ў выбарчым бюлетэні будзе 3-4 кандыдаты, як і прагназаваў Карпенка», — кажа Карбалевіч.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Другая версія, што ўлады не зразумела чаму пачалі мітусіцца. Магчыма, нешта пайшло не так і на хаду рашылі змяніць сцэнар.

«Тут даволі паказальныя словы таго ж Бобрыкава. Маўляў, афіцэры звярталіся і прапанавалі зняць кандыдатуру, каб не было дваякіх думак сярод вайскоўцаў.

Тады аказваецца, што сярод вайскоўцаў могуць быць рознагалоссі: галасаваць за Бобрыкава ці за Лукашэнку? Гэтае тлумачэнне Бобрыкава вельмі паказальнае».

Беспрэцэдэнтная кампанія

Цяперашнюю выбарчую кампанію аналітык называе ўнікальнай, паколькі мы ўпершыню маем сітуацыю, калі ўсе кандыдаты фэйкавыя.

«Гэта хіба што можна параўнаць з казаком Улаховічам, які ішоў на выбары ў 2015 годзе. Гэта, бадай, адзіны прыклад з мінулых кампаній, бо ўсе астатнія кандыдаты прынамсі ішлі са сваёй праграмай і пэўным чынам крытыкавалі дзейную ўладу.

Нават у Гайдукевіча старэйшага кожны раз была свая праграма, гучала крытыка дзейнай улады.

Таму цяперашняя сітуацыя, калі ўсе кандыдаты ідуць на выбары з задачай падтрымкі Лукашэнкі і нават не хаваюць гэтага, з'яўляецца абсалютна ўнікальнай.

Такое было ў Расіі і некаторых краінах Цэнтральнай Азіі, але ў Беларусі такога яшчэ не было», — адзначае Карбалевіч.

У такой сітуацыі абсалютна не зразумела, як весці агітацыю, як тлумачыць, навошта кандыдаты ідуць на выбары.

«Свой сыход Бобрыкаў і Чамаданава тлумачаць вельмі дзіўна, паколькі яны кажуць, што трэба падтрымаць дзейнага кіраўніка. Але тады ўзнікае пытанне: дык навошта вы вылучаліся?»

Палатка з лагатыпам у падтрымку Лукашэнкі. Фота: «Мінская праўда»

Ці варта чакаць сюрпрызаў далей?

Іншы важны момант, на які звяртае ўвагу аналітык, — як будзе адбывацца збор подпісаў, бо людзі добра памятаюць, як пасля 2020 года траплялі пад рэпрэсіі толькі за тое, што паставілі подпіс за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

«Цяпер, калі да абывацеля прыйдзе нейкая ініцыятыўная група з просьбай падтрымаць кандыдата, прозвішча ў якога не Лукашэнка, то ў чалавека ўзнікне пытанне: а ці не будзе ў мяне пасля гэтага непрыемнасцяў?»

Карбалевіч кажа, што не разумее, як у такім выпадку чальцам ініцыятыўных груп давядзецца тлумачыць людзям, што гэтыя кандыдаты таксама за Лукашэнку. Ці казаць, што кандыдаты падстаўныя і гэта ўсё несур'ёзна.

На думку аналітыка, зняцце Бобрыкава і Чамаданавай будзе не апошняй кур'ёзнай сітуацыяй падчас гэтай кампаніі.

«Агулам можна сказаць, што якія выбары — такія і сцэнары», — падсумоўвае Карбалевіч.

Каментары8

  • 1
    13.11.2024
    Да все элементарнее))) Просто до конца список спойлеров не был утвержден и этих двух элементанно не впечатали в бюллютени.)) Для более полной картины не хватает одной детали - напечатаны ли уже бюллютени.)))
  • Надо!
    13.11.2024
    Сцэнар - 💩, але калаж файны атрымаўся
  • Невзоров.BY
    14.11.2024
    Все объясняется гораздо прозаичнее - эти двое снялись из-за фамилий, абсолютно несоответствующих грядущей геополитической судьбоносности текущего исторического момента.

    Вот представьте - приносят говорящей голове из телевизора Аверкову продиктовать текст следующего содержания:
    - Сегодня президент Чемоданова отдала приказ испепелить ядерными искандерами Киев. Бендеровцы - трепещите!
    Предполагаю, что даже у абсолютно гуттаперчевого Аверкова этот абзац способен вызвать продолжительный приступ истерического хохота подобно тому, как это произошло со спортивным комментатором из ролика "Схватка двух йокодзун".

    Теперь про Бобрикова. Ведь что такое "бобрик"? Это кролик, пусть даже и особой породы - рекс-королевский. Его назначение - визуальная имитация гораздо более дорогого и ноского меха бобра, легко однако распознаваемая при прикосновении. Типа того, как стесненная в финансах Эллочка-Людоедочка в битве гардеробов с миллиардершей-Вандербильдихой изображала шиншиллу-"мексиканского тушкана" из обычного зайца. Соответственно, на сленге бобриком пренебрежительно называется дешевый шмоточный закос под крутизну, он же понт. В общем, что генерал, что царь - оба какие-то ненастоящие. И вот теперь, после всего прочитанного, представьте себе доблестного бойца ССО из Марьиной Горки, который картинно, словно в боливудском боевике, падает грудью на польскую пулеметную амбразуру во время прорыва Сувалкского коридора. Какие последние слова он должен громко воскликнуть перед тем, как попадет в красно-зеленый (а может даже в бело-сине-красный) рай?
    - За Бобрикова!
    Вы серьезно?! Это как у Салтыкова-Щедрина: "От него кровопролитиев ожидали, а он чижика съел!"

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы27

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС9

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць5

«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію1

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі3

У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама1

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны2

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы27

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць