Свет

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

700 тысяч тон рысу — гэта каля 17 працэнтаў ад гадавой вытворчасці рысу ў КНДР.

Ілюстрацыйнае фота KCNA.kp

КНДР вырашыла праблему недахопу харчавання на фоне ваенных паставак у Расію і адпраўкі падраздзяленняў спецназа ў зону баявых дзеянняў ва Украіне, паведаміла паўднёвакарэйская газета The Korea Herald. Масква паставіла Пхеньяну каля 700 тысяч тон рысу, што на 600 тысяч тон больш, чым адпраўляла раней, піша расійская служба «Радыё Свабода».

Такія даныя паўднёвакарэйская разведвальная служба прадставіла парламенцкаму разведвальнаму камітэту, паведаміў газеце член парламента, былы пасол Паўднёвай Карэі ў Маскве Ві Сон Лак.

700 тысяч тон рысу — гэта каля 17 працэнтаў ад гадавой вытворчасці рысу ў КНДР, вынікае з яго слоў. Расійскія пастаўкі пакрываюць амаль палову дэфіцыту рысу ў Паўночнай Карэі. Цяпер, калі Расія купляе ў Паўночнай Карэі артылерыйскія снарады, значная частка дэфіцыту харчавання «верагодна, была ліквідавана за кошт гандлю зброяй», — сказаў ён.

Па падліках нямецкага фонду Фрыдрыха Наумана, Паўночная Карэя магла прадаць Расіі зброю на суму каля 5,5 мільярдаў долараў. Гэтая сума супастаўная з чвэрцю ВУП краіны.

Раней агенцтва Рёнхап паведамляла са спасылкай на разведвальны даклад парламенту, што Расія адпраўляе Паўночнай Карэі зарплаты за адпраўленых карэйскіх вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра сумы каля 2000 даляраў у месяц на аднаго чалавека, што супастаўна з зарплатай расійскага кантрактніка ў зоне баявых дзеянняў.

Верагодна, большая частка грошай не даходзіць да паўночнакарэйскіх вайскоўцаў і іх сем'яў і застаецца ў дзяржавы. Гэта можа прыносіць паўночнакарэйскаму бюджэту 200 мільёнаў долараў у год. КНДР адчувае востры недахоп валюты, гэтыя грошы стануць сур'ёзным укладаннем у бюджэт краіны.

Акрамя таго, піша The Korea Herald, у Расіі працуюць каля 4 000 паўночнакарэйскіх рабочых, якія прыносяць бюджэту прыкладна 800 долараў у месяц. Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што Расія дамаўляецца з КНДР аб пастаўках паўночнакарэйскіх рабочых на прамысловыя прадпрыемствы, якія адчуваюць востры недахоп працоўнай сілы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць