Грамадства

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Суд Ленінскага раёна Брэста 25 кастрычніка вынес чарговы масавы прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Андрэя Карчагу, Ірыну Сароку, Таісію Літвінаву, Сяргея Пятручыка, Дзмітрыя Буланава, Валера Мароза асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд вынес Святаслаў Каліна, піша «Вясна».

Фота: Брэсцкая газета

Прысуд наступны:

  • Андрэй Карчага, Сяргей Пятручык, Дзмітрый Буланаў, Валер Мароз — кожнаму па аднаму годзе шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Таісія Літвінава — адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі — сукупна з папярэдняй судзімасцю па арт. 328 КК атрымала 11 гадоў калоніі і штраф;
  • Ірына Сарока — два гады «хатняй хіміі».

Паводле версіі абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года фігуранты справы ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Таісія Літвінава, паводле звестак «Берасцейскай Вясны», раней фігуравала ў відэа сілавікоў у жніўні 2024 года, а пра шахматыста Дзмітрыя Буланава сілавікі публікавалі відэа ў ліпені 2023 года. Тады мужчыну прымусілі на камеру прызнавацца ва «ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе». Мужчына казаў, што з'яўляецца прафесійным шахматыстам, уваходзіць у 30-ку лепшых шахматыстаў Беларусі.

Нагадаем, за ўдзел у брэсцкіх пратэстах 10 жніўня 2020 года асудзілі мінімум 77 чалавек да калоніі паводле арт. 293 КК. Пасля некаторага зацішша, напрыканцы 2023 года пачаліся новыя затрыманні за тыя пратэсты, але ўжо паводле арт. 342 КК. Паводле яго асудзілі ўжо мінімум 67 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт130

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць