Культура11

З каго змалявалі партрэт Міколы Гусоўскага, аўтара славутай «Песні пра зубра»?

Мастак Яўген Кулік падышоў да пытання даволі арыгінальна.

Мікола Гусоўскі і Яўген Кулік.

У 1980 годзе адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння паэта і гуманіста Міколы Гусоўскага, аўтара лацінамоўнай паэмы «Песня пра зубра», напісанай для папы Льва X, які захацеў больш даведацца пра далёкае Вялікае Княства Літоўскае і незвычайнага тамтэйшага звера — зубра. Эпічная паэма, напоўненая роздумамі пра лёс Радзімы, стала сімвалічным творам для беларускай літаратуры. 

Дакладная дата нараджэння Гусоўскага, як і нейкія іншыя біяграфічныя звесткі пра ягоную асобу, невядома. Прынята лічыць, што нарадзіўся ён каля 1470 года — і менавіта ад гэтай даты адлічваўся ягоны юбілей. 

Трохмоўнае выданне «Песні пра зубра» Гусоўскага, аформленае Яўгенам Куліком і выдадзенае ў 1980 годзе. 

Да знамянальнай даты Саюз мастакоў Беларусі падрыхтаваў рэспубліканскую выставу «Мікола Гусоўскі і яго час», у якой удзельнічала каля паўсотні творцаў, з'явіліся шматлікія матэрыялы пра паэта на старонках газет і часопісаў, імя яго, дагэтуль мала вядомае шырокай публіцы, загучала па радыё і тэлебачанні, выдавецтва «Мастацкая літаратура» парадавала новым выданнем «Песні пра зубра». 

Кніга выйшла пятнаццацітысячным накладам у шыкоўным паліграфічным выкананні. Яна была трохмоўнай — у ёй змешчаны лацінскі арыгінал і пераклады на беларускую і рускую мовы Язэпа Семяжона і Якуба Парэцкага. 

Партрэт Міколы Гусоўскага ў вобразе рэнесанснага гуманіста, выкананы Арленам Кашкурэвічам для беларускага выдання «Песні пра зубра» 1973 года.

Перад мастаком-ілюстратарам, Яўгенам Куліком, адным з рухавікоў нацыянальнага адраджэння, стаяла складаная задача ўвасобіць паэта канца XV — пачатку XVI стагоддзя, чые прыжыццёвыя партрэты не захаваліся. У першым беларускім выданні «Песні пра зубра», якое пабачыла свет у 1973 годзе, ужо з’яўляўся ўяўны партрэт Гусоўскага ў поўны рост, створаны Арленам Кашкурэвічам.

Размалёўкі з выявамі Міколы Гусоўскага і сюжэту з ягонай паэмы «Песня пра зубра», паўтораныя з ілюстрацый Кашкурэвіча. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Партрэт і іншыя ілюстрацыі з гэтага выдання паслужылі асновай для размалёўкі сцен сярэдняй школы №173 Мінска. Сёлета ў час рамонту іх проста замалявалі жоўтай фарбай. 

Як мусіць выглядаць Гусоўскі, мастак абмяркоўваў у сваёй майстэрні, «Паддашку», з сябрамі — Аляксеем Марачкіным, Генадзем Сакаловым-Кубаем, Віктарам Маркаўцом і Міколам Купавам. Як прыгадвае апошні, ім ён паказаў свае накіды.

Удала знойдзены на іх вобраз паэта, з відавочнай аглядкай на твор Кашкурэвіча, мастакі ўзялі за аснову для сваіх твораў, каб не было разнабою. 

Па гэтым жа вобразе Кулік стварыў пагрудны партрэт Гусоўскага, які быў змешчаны ў новым выданні — з кнігай пад адной рукой і з дубовай галінкай у іншай. Гэты партрэт, падмацаваны падобнымі партрэтамі на выстаўцы, стаў сёння хрэстаматыйным — сёння інакш паэта і не ўяўляюць.

Партрэт Міколы Гусоўскага з выдання 1980 года Яўген Кулік па ўспамінах сяброў-мастакоў змаляваў з самога сябе. 

Але з каго мастак змаляваў свайго Гусоўскага было відавочна ўсім — гэта быў ягоны аўтапартрэт. Кулік меў доўгія валасы, характэрны выцягнуты хударлявы твар з высокім пераноссем. Ягоны Гусоўскі іх таксама меў. Менавіта такімі бачылі тагачасных дзеячаў у 1980-я. Відаць, гэты суровы вобраз быў успрыняты з палотнаў мастакоў адраджэння. 

Яўген Кулік.

Напрыклад, да падобнага тыпажу належаў і савецкі акцёр Віктар Авілаў, чый выгляд моцна адрозніваўся ад сярэднестатыстычнага. У гістарычным кіно Авілаву з ягоным тварам нярэдка даставаліся ролі чужынцаў-заходнікаў. 

Як заўважае Мікола Купава, у выданні «Песні пра зубра», якое ілюстраваў Кулік, можна пазнаць не толькі яго самога: маладзіца з немаўлём на руках — гэта Наталля Санько, якую сфатаграфаваў у нацыянальных строях Міхась Раманюк, а потым па здымку мастак намаляваў ілюстрацыю.

Наталя Санько ў традыцыйным строі з дачушкай Ясяй. 1979 год. З калекцыі Міхася Раманюка

Каментары1

  • А так можна было?
    27.10.2024
    Стварылі з сябе ідалаў. А можа Гусоўскі быў тоўсценькім барадачом з носам-бульбінай, і цяпер яму крыўдна...

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць