Грамадства88

Янкі: Маю кватэру дзяржава выставіла на аўкцыён разам з прабабуляй, якая там жыла

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» беларускі добраахвотнік Ігар «Янкі» Янкоў расказаў пра свае адносіны з бацькамі і тое, як дзяржава адабрала яго кватэру.

Ігар "Янкі" Янкоў Игорь «Янки» Янков Igor "Yankee" Yankau
Ігар «Янкі» Янкоў. Скрыншот відэа: malina_by / YouTube

Па словах «Янкі», са сваімі бацькамі ён увогуле не падтрымлівае адносін, бо яны «прытрымліваюцца другога боку». Апошні раз ён кантактаваў з бацькам у пачатку вайны:

«Мы з ім размаўлялі, і ён пачаў «не ўсё так адназначна», «Бандэра» і гэтак далей». У адказ я яму не сказаў ні слова. Заўважыў, што нам з ім больш няма пра што размаўляць. І кінуў трубку».

Добраахвотнік згадвае, што не так даўно ў яго памерла прабабуля, якая была яму як маці.

«У Беларусі яна жыла ў маёй кватэры, якую мне сама і падарыла. Яна выязджала, а потым там жыла. І дзяржава выставіла на аўкцыён кватэру з бабуляй, якая там яшчэ жыла», — расказвае «Янкі».

Калі ён пачуў пра смерць прабабулі, ён яшчэ не ведаў, што кватэра выстаўлена на аўкцыён. Калі яму пра гэта расказалі, то першае жаданне было — «забіць палкамі тых, хто выстаўляў гэта на аўкцыён».

Каментары8

  • Жаданьне
    24.08.2024
    Хай спраўдзіцца!
  • жорык
    25.08.2024
    Ваяваць за Ураіну можна тады, калі ўкраінцы паабяцаюць ваяваць за Беарусь.
  • Канапнаму ваяру
    25.08.2024
    жорык, канапны ваяр, ты зрабі хоць першы крок - падымі сваю дупу з канапы, якая за 30 гадоў закапцела ўшчэнт

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць