Вайна22

Беларускі добраахвотнік Янкі расказаў, як удзельнічаў у абароне Аўдзееўкі і Ваўчанска

А таксама пра тое, як расейцы змянілі сваю тактыку.

Янкі (Ігар Янкоў). Скрын відэа «Украінскай праўды»

Беларускі добраахвотнік Ігар Янкоў (вядомы пад пазыўным Янкі) амаль з самага пачатку вайны ваюе ў спецатрадзе «Парагон» Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. У 2024 годзе ён браў удзел у аперацыях па абароне Аўдзееўкі і Ваўчанска. Пра іх добраахвотнік расказаў «Украінскай праўдзе».

Пра Аўдзееўку Янкі згадвае, што там так хутка змянялася сітуацыя, што задача, пастаўленая раніцай, ужо была неактуальная ў абед. Калі іх атрад прыехаў, ім далі задачу ўтрымаць «дарогу жыцця» і даць украінскім войскам выйсці з Аўдзееўкі.

Вось як выглядала тактыка расейцаў у тых баях:

«Яны пачалі выкарыстоўваць паўтаратонныя КАБы [кіраваныя авіябомбы] і штурмаваць вялікай колькасцю пяхоты. І колькасць пяхоты магла проста ўсіх здзівіць. Гэта, ведаеце, як у камп’ютарных гульнях, калі арда наступае. Ім няважна была тактыка — яны проста перлі».

Пра ўдзел у абароне Ваўчанска беларускі ваяр расказаў наступнае:

«У нашага падраздзялення першапачаткова была задача замініраваць пэўныя ўчасткі мясцовасці. А пасля пры наступе РФ мы трымалі абарону на розных участках. Крайняя з такіх вялікіх аперацый, якія былі, — мы ўтрымлівалі цэнтр Ваўчанска, велізарны шматпавярховік. На кожным сантыметры Ваўчанска нам даводзілася знішчаць ворага, за кожны сантыметр мы там змагаліся».

Як расейцам удалося там прарвацца? Янкі расказвае, што ў баях за Ваўчанск расейцы змянілі тактыку і сталі дзейнічаць больш хітра. Калі на аўдзееўскім кірунку былі чыста «мясныя штурмы», то тут яны пачалі рыхтаваць мясцовасць перад заходам пяхоты.

«Асноўны дзень у іх быў — гэта была вялікая колькасць БПЛА ў паветры. І што я заўважыў: калі ў Аўдзееўцы яны кідалі КАБы паўтаратонныя, то цяпер іх тактыка змянілася на тое, што лятаюць дроны, кідаецца КАБ паўтаратонны, і пасля дробныя КАБы засцілаюць паверхню. Пасля заходзіць нейкая колькасць пяхоты. І вось такі наплыў дзень за днём».

Ён мяркуе, што расейцы змаглі хутка прарвацца, бо ўкраінцам доўга не давалі біць амерыканскай зброяй па скапленнях расійскіх войскаў за мяжой.

«Паколькі яны працавалі з «Ланцэтамі», КАБамі і дробнымі КАБамі, то які б ты ні быў прафесіянал, якую абарону б ты ні трымаў, там не дапаможа ніякі бліндаж ад КАБа», — дадаў ваяр. 

Янкі кажа, што ўкраінскай арміі цяпер найбольш патрэбны FPV-дроны, станцыі радыяэлектронная барацьбы, дроны далёкага дзеяння, артылерыйскія ўстаноўкі, артылерыйскія снарады.

На пытанне, чаго найбольш баяцца расійскія салдаты, ён адказаў напаўжартам:

«Пуціна і іпатэкі».

Каментары2

  • Индеец
    07.08.2024
    Какие кабы 1,5 тонны?Он на телефоне за 3 км их рассматривал?Как клали пачками позиции ВСУ? Если бы он был рядом с теми кабамИ, не сидел бы сейчас и не пиз...л.
  • 08.08.2024
    Индеец, а ты из уzкого окопа в черноземе пишешь

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў14

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў14

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць