Грамадства

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

Дзяніс асабліва непакоіцца, каб праца на спякоце не стала прычынай рэзкага пагаршэння здароўя бацькоў.

Зняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню, піша Радыё Свабода.

«Калі ласка, беражы сябе і Леаніда М. — максімальна! Рабіце абавязковую сіесту з 11:00 до 16:00, як гэта традыцыйна адбываецца ў Іспаніі. Ад гарачага паветра след абавязкова перахоўвацца. Мінімізаваць фізічную нагрузку (аніякіх выхадаў у цяпліцу!), як найбольш спажываць ваду (толькі не халодную!) і адпачываць. Адная з асноўных пагрозаў — цеплавы ўдар, які можа мець дужа сур’ёзныя наступствы. Калі ласка, Матулечка, пастаўцеся да ўсяго гэтага дужа сур’ёзна!» — напісаў Дзяніс Івашын сваёй маці ў нядаўнім лісце.

Маці палітвязня Івашына Людміле блізу 70 гадоў, ягоны айчым Леанід яшчэ старэйшы. Улетку яны жывуць на лецішчы пад Горадняй. Каб разнастаіць рацыён гароднінай, ім даводзіцца працаваць на ўчастку, у тым ліку ў цяпліцы.

«Таму Дзяніс асабліва непакоіцца, каб праца на спякоце не стала прычынай рэзкага пагаршэння здароўя бацькоў», — расказала жонка Дзяніса Івашына Вольга, якая пасля арышту мужу вымушаная жыць за межамі Беларусі.

Паводле Вольгі Івашынай, пра ўласнае здароўе Дзяніс з турмы піша няшмат, але запэўнівае ў кожным лісьце, што праблем ня мае. Каб падтрымаць Дзяніса, Вольга рэгулярна шле яму вітаміны, але ня ўсе зь іх адрасат атрымлівае.

«Вось у ліпені вітаміны для яго не прынялі. Ён пісаў заяву доктару, але пакунак выслалі назад. Можа, доктар не паспеў ці не захацеў падпісаць», — мяркуе жонка палітвязня.

Паводле Вольгі, Дзянісу дазваляюць тэлефанаваць сваякам, з ім не спыняецца ліставанне, хаця не ўсе лісты ад яго і яму прапускаюць.

«Не ўсе даходзяць, на жаль. Піша, што сумуе, перадае ўсім прывітанні, цікавіцца навінамі, піша вершы. Чытае перыёдыку, якую выпісвае, кнігі, якія набывае. Падцягвае ангельскую мову», — расказала пра Дзяніса Івашына ягоная жонка Вольга.

Ужо больш за год Дзяніса Івашына трымаюць на строгім рэжыме ў турме № 8 Жодзіна. Сваякам палітвязня дакладна не вядома, колькі ў яго сукамернікаў.

«Ведаем, што выводзяць на шпацыры. Ён вельмі сумуе па прыродзе, уяўляе, як ён наведвае родныя мясціны», — падзялілася жонка палітвязня Вольга і працытавала радкі з верша мужа, які атрымала нядаўна.

Да грушы старой вяртаюся баржджэй
Пад шатамі яе так льга ратунак знаходзіць.
Пад веццем купчастым значна лацвей,
Ля хаты бацькоўскай прахалода лагодзіць.

Дзяніс Івашын асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц за нібыта здраду дзяржаве (артыкул 356 КК) і незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці (артыкул 179 КК).

Да арышту ў сакавіку 2021 года Дзяніс Івашын шмат даследаваў уплыў «русского мира» на беларускіх сілавікоў, пісаў пра абарону Курапатаў і ўладкаванне ўкраінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову32

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч пра стукачоў: Здадуць і тых, хто дапамагае6

У Мінску браты забілі суседа, схавалі цела і спалілі доказы4

Як перажыць чэргі на мяжы? Што кажуць кіроўцы аўтобусаў і бывалыя пасажыры1

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»79

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў24

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову32

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць