Грамадства55

«Дзеці гулялі, а змяя плавала ў лужыне». У раёне Барысава нашэсце гадзюк — камунальнікі не рэагуюць

Атрутных змей знаходзяць на дзіцячых пляцоўках, каля пад'ездаў жылых дамоў, у смеццевых баках і проста на тратуарах. Пры гэтым гарадскія службы аператыўна не рэагуюць.

Фото: Onliner

Нашэсце гадзюк перажываюць жыхары раёна Лядзішча. Мясцовыя жыхары звязваюць актывізацыю змей з недагледжанасцю раёна.

У прыватнасці, тут рэдка косяць траву. У некаторых месцах яна дасягае росту чалавека — у гэтым асяроддзі змеі адчуваюць сябе камфортна і размнажаюцца, піша Onliner.

«Лядзішча — былы вайсковы гарадок. І цяпер гэты раён, можна сказаць, у заняпадзе: дарогі разбітыя, смеццевыя бакі іржавыя, трава някошаная. Не дзіўна, што ў нас завяліся змеі», — расказвае мясцовая жыхарка.

Фота: Onliner

Першую змяю знайшлі 12 ліпеня. Дзеці гулялі побач з лужынай, у якой плавала гадзюка.

«Наш сусед злавіў яе, паклаў у слоік і адвёз у лес. На наступную раніцу хлапчукі знялі відэа з яшчэ адной змяёй. Потым суседка наткнулася на вялікую, не менш за метр, асобіну проста на пешаходнай дарожцы. У суме не менш за пяць змей за апошні тыдзень», — кажа барысаўчанка.

Шмат скаргаў на змей і ў пабліках раёна. Людзі расказваюць, што рэгулярна натыкаюцца на гадзюк падчас шпацыраў з сабакамі. Дасведчаныя людзі ўпэўнена кажуць, што гэта менавіта гадзюкі — гэта значыць атрутныя змеі.

Фота: Onliner

Жыхары раёна звярталіся па дапамогу ва ўсе інстанцыі: тэлефанавалі ў 115, у МНС, ЖЭУ. Аператыўна адрэагаваць ніхто не змог, і таму людзі сталі вырашаць пытанне сваімі сіламі.

«Мы самі знайшлі ў інтэрнэце касца і скінуліся на яго аплату. І толькі пасля таго, як нам нарэшце выкасілі ўвесь двор, ужо раніцай ЖЭУ даслала свайго спецыяліста. У іх усяго адзін касец на ўвесь раён, і ў таго то часу няма, то бензіну — увогуле, спрабуем неяк спраўляцца самі хіба што», — дзеліцца барысаўчанка.

Супрацоўнік НАН, кандыдат біялагічных навук Сяргей Драбянкоў пацвярджае — на фота сапраўды гадзюкі. І гэта небяспечна для мясцовых жыхароў.

«Тут усё залежыць ад размяшчэння раёна і экалагічнай сітуацыі. Калі гэта перыферыя і побач ёсць лес, а ў раёне для змей створаныя спрыяльныя ўмовы (у прыватнасці, тая ж высокая трава), то яны будуць працягваць прыпаўзаць», — адзначыў навуковец.

Драбянкоў лічыць, што неабходна прыводзіць у парадак інфраструктуру і заказваць адлоў на прылеглых тэрыторыях.

Каментары5

  • Žvir
    19.07.2024
    Kali jany ūžo ū Miensk prypaūzuc` ? Miensk - samy liepšy zmiajučnik...
  • Супадзенне?
    19.07.2024
    Гадзюкі поўзаюць па гораду - лукашызм квітнее ва ўсю
  • ...
    19.07.2024
    Žvir, да вас? ну вы ж у Мінску?

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць