Усяго патроху88

«У Пінску гэта нармальная з'ява». Дрэвы на гарадской набярэжнай аблепленыя змеямі

Карыстальніца тыктоку з Пінска днямі паказала кадры з гарадской набярэжнай: высаджаныя ўздоўж ракі туі аказаліся паўсюль аблепленыя вужамі, якія выпаўзлі пагрэцца на вясновым сонейку, піша Telegraf.news.

Некаторыя гледачы спачатку вырашылі, што на відэа — штучныя змеі, аднак мясцовыя жыхары запэўнілі, што паўзуны — самыя што ні на ёсць сапраўдныя.

Са слоў аўтаркі відэа, «вясной у Пінску гэта нармальная з'ява», а сёлета вужоў так шмат, што яны «нават на дрэвах сядзяць».

Для некаторых пінчукоў, па іх уласным прызнанні, гэта стала «ўжо шматгадовай традыцыяй: вясной шукаць вужоў у парку і на набярэжнай», куды, мяркуючы па ўсім, змеі вылазяць у сонечнае надвор'е пагрэцца.

Пры гэтым, па словах некаторых, на сонейку грэюцца «бяскрыўдныя вужыкі», аднак іншыя гледачы прызналіся, што ў такіх «камячках» на дрэвах часам сустракаюцца і гадзюкі — адзіны від атрутных змей у Беларусі.

@_svetlenkaia_

♬ Подруги - Диана Гурцкая

У сувязі з гэтым некаторыя каментатары, якія асабліва ўразіліся, прапанавалі выклікаць МНС, каб не «здарылася непапраўнае», калі «дзеці прыйдуць і не заўважаць». На што аўтарка відэа адзначыла, што «гэтых вужыкаў трэба саміх ратаваць ад дзяцей», паколькі тыя «цягаюць няшчасных па ўсёй набярэжнай».

«Узровень вады моцна падняўся. Заўсёды чамусьці шмат вужоў, калі такое адбываецца. Вада спадзе, схаваюцца», — запэўніў адзін з гледачоў. 

Чытайце таксама:

У гонар Харысана Форда названы від змей, раней не вядомы навуцы

У Мінскай вобласці заўважылі рэдкую змяю

У гарадскім парку Пінска заўважылі клубок буйных вужоў ВІДЭА

Каментары8

  • Дацэнт
    08.04.2024
    Цікава. Няхай поўзаюць, гэта іхная прастора.
  • Имя
    08.04.2024
    Висят как цацки на елачках
  • Цікава
    08.04.2024
    У мяне на панадворку таксама жыў вуж. Мой кот успрымаў яго як канкурэнта па колькасці спайманых мышак і жабак. Цудоўныя былі часы)))

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі11

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі6

Японія паспяхова запусціла місію да спадарожнікаў Марса1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка5

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе1

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі11

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць