Свет33

Трамп расказаў, што цудам яго выратавала ад кулі

Дональд Трамп даў інтэрв'ю газеце New York Post пасля перажытага замаху. Па яго перакананні, ён павінен быў быць ужо мёртвы.

Фота: Gene J. Puskar / AP

«Я не павінен быць тут, я павінен быў быць мёртвы. Доктар сказаў, што ніколі не бачыў нічога такога, ён назваў гэта цудам», — падзяліўся ўражаннямі ад перажытага Дональд Трамп.

Ён расказаў, што менавіта выратавала яго ад смерці. Па словах палітыка, яму дапамагло тое, што ён павярнуў галаву трохі направа, каб прачытаць плакат з надпісам аб нелегальных імігрантах. Стрэл павінен быў быць смяротным, але адарваў яму невялікі кавалак вуха і запырскаў крывёю лоб і шчаку.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША таксама распавёў, што, калі агенты Сакрэтнай службы вывелі яго са сцэны, ён усё яшчэ хацеў працягнуць сваю прамову, але агенты сказалі яму, што гэта небяспечна і яны павінны даставіць яго ў бальніцу.

Трамп таксама ўспомніў, што калі яго забіралі са сцэны, то ў яго зляцеў з ног абутак, таму ён крычаў агентам: «Пачакайце, я хачу забраць свой абутак».

Каментары3

  • Нагадвае шклоўскае враньё
    15.07.2024
    Пераглядзеў яшчэ раз вiдэа "замаху" i самая хохма ў тым, што галаву сваю гэты казачнiк павярнуў як раз у бок кулi а не наадварот, то есць калi б ён не павярнуў галаву гэта значыць што яму нават вуха бы не расцарапала, была б проста стральба з крышы мiма.
  • Пакушатар
    15.07.2024
    Хай рыжы не залiвае, яго прыхiльнiк рэспублiканец Крукс неглядзячы на выгляд батанiка i школьнага задрота быў падрыхтаваным стралком i ўваходзiў у клуб па стральбе, з той аўтаматычнай вiнтоўкi з аптычным прыцэлам з 10 стрэлаў ён мог патрапiць дакладна яму ў голаву усе 10 раз, як бы ён не матаў ёй, але ўсё пайшло ў малако. Акрамя вуха, якое сам трамп i падставiў калi матнуў галавой.
  • гнілы памідор для дрэннага актора
    15.07.2024
    дык ясна, што "агенты" у гэты момант акуратна нанеслі яму адпаведны грым

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць