Два чалавекі былі шпіталізаваны.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Здарэнне адбылося каля поўначы на вуліцы Якуба Коласа. Вадзіцель грузавога МАЗа не справіўся з кіраваннем і заехаў у трамвай, які стаяў на чырвонае святло.
У выніку ДТЗ пацярпелі вадзіцель МАЗа і пасажырка трамвая – іх даставілі ў бальніцу для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ.

На фота бачна, што ўдар прыпаў у сярэдзіну бакавой часткі трамвая. У транспарце выбіла шкло, а дзверы пагнуліся.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары