Свет2121

Габрыэлюс Ландсбергіс: Украіна мае права біць па расійскіх ваенных цэлях за межамі Расіі

У Празе сёння праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў NATO.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Радыё Свабода

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс перад пачаткам саміта кіраўнікоў МЗС краін NATO ў Празе адказаў на пытанне Радыё Свабода, ці мусіць Украіна паражаць і цэлі ў Беларусі.

«Я маю на ўвазе тое, што Украіна павінна мець здольнасць абараняцца. Калі Расія, баючыся, што цэлі могуць быць пад ударам у Расіі, можа перанесці іх кудысьці яшчэ, то я думаю, што выбар цэляў мусіць быць перанесены таксама»,— адказаў кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

У Празе сёння праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў NATO.

31 мая афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Гэбэштрайт заявіў, што Украіна можа выкарыстоўваць перададзеную ёй зброю па расійскіх аб’ектах. Нямецкі ўрад ухваліў адпаведнае рашэнне.

Учора стала вядома, што Джо Байдэн таксама негалосна дазволіў Украіне выкарыстоўваць амерыканскую зброю для ўдараў па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Расіі, але толькі на мяжы з Харкаўскай вобласцю, дзе расейскія войскі вядуць наступ.

Данія, Фінляндыя і Канада дазволілі Ўкраіне ўжываць пастаўленую імі зброю для ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расіі. Раней падобныя заявы зрабілі Польшча, Вялікабрытанія і Швецыя; за паслабленне абмежаванняў на выкарыстанне заходняй зброі выступаюць Францыя, Нідэрланды, Чэхія, Літва, Латвія і Эстонія.

Каментары21

  • *
    31.05.2024
    А чаму Літва сама не жадае біць па расейскіх аб'ектах? Здаецца купілі там Хаймарсы. Ну дык наперад
  • 31.05.2024
    Таму шта Літва ў складзе НАТА і не маё магчымасці самастойна ажыццяўляць напад на іншае краіны . Неяк гэтак .
  • в обязательном порядке
    31.05.2024
    Верно. Если посунутся из Беларуси или начнут накапливаться в Беларуси на границе с Украиной, то в обязательном порядке. Иначе будет, как теперь под Харьковом и в Харькове.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць