Грамадства1414

Беларусь запрошаная на міністэрскі саміт «Вялікай сямёркі»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра дзве значныя падзеі, якія, як ён спадзяецца, дапамогуць вярнуць фокус на Беларусь.

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

Упершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі», гаворыць Кучынскі. 

Там збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. Саміт пройдзе ў Італіі, у Капры. «Гэта абсалютна ўнікальная падзея. Гэта першы саміт G7, на які запрошаная Беларусь», — кажа Кучынскі.

Другое запрашэнне — таксама беспрэцэдэнтнае — запрашэнне на саміт усіх спікераў парламентаў ЕС. Там будзе толькі два госця, паводле слоў Кучынскага, — кароль Іспаніі, дзе і адбудзецца саміт, і Святлана Ціханоўская.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь #политика #светланатихановская #тихановская #ціханоўская #беларускаямова #пабеларуску #жывебеларусь ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

На абодвух гэтых мерапрыемствах Ціханоўская будзе гаварыць пра палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны і якая стратэгія павінна быць прынятая заходнім светам, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі. «Гэтыя некалькі дзён дапамогуць нам вярнуць фокус на Беларусь», — кажа Кучынскі.

Каментары14

  • Зянон
    17.04.2024
    Фокуснікі
  • qwerty
    17.04.2024
    Фокус-покус, вашы ездзяць у Пхен'ян
  • Што зрабіў ваш кабінет?
    17.04.2024
    qwerty, дык там безвіз, а ў вас як?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць