Грамадства77

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову беларускіх перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію. Пра крыўдную неспадзяванку расказаў чытач, які на гэтым зарабляе.

Ілюстрацыйнае фота

Пасля сыходу з Расіі заходніх аўтамабільных брэндаў, а таксама ўвядзення санкцый на пастаўкі люксавых аўто, дэфіцыт машын там у многім спрабуюць запоўніць камерцыйна-актыўныя беларусы. Робіцца гэта рознымі схемамі, у тым ліку, праз фіктыўныя пастаўкі ў Сярэднюю Азію.

Так, па дакументах машына быццам бы едзе ў Кыргызстан ці Таджыкістан, выязджае з Польшчы, але дзе яна там асядае? Ідзі шукай. 

Адзін з нашых чытачоў, які спрабуе зарабляць такімі перавозкамі і прадаў некалькі машын у Расіі, расказаў, як пракалоўся настолькі, што палякі ў прынцыпе закрылі ягонай кампаніі магчымасць працаваць.

Апісаная гісторыя адбылася на мінулым тыдні.

Беларус вазіў машыны, паказваючы на паперы канцавы пункт прызначэння ў адной з краін Сярэдняй Азіі. 

На гэты раз ён, як звычайна, вёз некалькі машын. Але польскія мытнікі праверылі назву яго юрыдычнай асобы і ўбачылі, што раней кампанія ўжо вазіла машыны транзітам у адну з сярэднеазіяцкіх краін.

Што зрабіў мытнік?

«Ён проста пры мне стаў шукаць раней вывезеныя машыны на Авіта (гэта адзін з самых папулярных расійскіх рэсурсаў па перапродажы аўто — «НН»). Спачатку шукаў супадзенні па марцы, мадэлі, колеры і годзе вырабу. Калі знайшоў такія супадзенні, то праверыў супадзенне VIN-нумароў (унікальны нумар кожнай машыны)», — расказвае наш суразмоўца.

У выніку адну з машын, якую наш чытач раней вывозіў з Польшчы пад выглядам транзіту, знайшлі на расійскай пляцоўцы.

На чым увесь працэс афармлення дакументаў быў спынены. Мытнік заявіў беларусу, што ўсе машыны, якія вязе гэтая кампанія, тэрыторыю Польшчы не пакінуць.

Таму ён можа або выгружаць іх і ехаць пустым прычэпам у Беларусь, або разварочвацца. 

@nashaniva Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #авто #белорусы #беларускаямова #перекуп #мова ♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

У Беларусі новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на аўто. Некаторыя машыны моцна падаражэюць, а іншыя наадварот стануць таннейшыя

Каментары7

  • Ян
    25.03.2024
    Вось каб усе мытнікі былі такія. Трэба было яшчэ і штраф уляпіць гэтай канторе за парушэнне санкцыйных законаў. Таксама варта яшчэ адсочваць і тавары з іншых сфераў, які папалі пад санкцыі, каб такіх хатаскрайнікаў, што дапамагаюць рашыстам абыходзіць санкцыі, паставіць на месца.
  • шосик
    25.03.2024
    всех свиней-барыг к ногтю и закрыть вьезд в ЕС
  • не такі як ёсць
    25.03.2024
    Выдатна. Так бы і з астатнімі, хто лічыць, што гора народа - не яго бяда.

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ23

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У сакрэтным і футурыстычным мінскім шматпавярховіку прадаецца трохпакаёвая кватэра. Кошт квадрата ўражвае1

Эканаміст Крук: Жыць далей спадзяваннямі 2020-га — інфантыльна8

«Уіткаф не ведае, пра што кажа». Спецпасланнік Трампа няправільна зразумеў Пуціна — Крэмль усё яшчэ хоча атрымаць чатыры ўкраінскія вобласці7

У Херсонскай вобласці беспілотнікі атакавалі аўтобус. Загінулі два чалавекі, 16 параненых

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі11

Пад Мінскам кошка знікла падчас урагану і вярнулася праз тры дні2

У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»48

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ23

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць