Грамадства2222

Твар канала ГУБАЗіКа Таццяна Трацяк стала вядучай ток-шоу АНТ

Прапагандыстка дэбютавала ў праграме «Яшчэ не вечар».

У ток-шоу «Яшчэ не вечар» на тэлеканале АНТ новая вядучая. У выпуску за 4 сакавіка 2024 года ў кадры з’явілася Таццяна Трацяк. Раней яна была пазнавальная за кошт працы ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКа.

Праграма «Яшчэ не вечар» выходзіць кожны панядзелак. Гэта ток-шоу, на якім абмяркоўваюць непалітычныя тэмы. Інфацыганства, праблемы з суседзямі, дэфіцыт увагі — вось што абмяркоўвалі ў папярэдніх выпусках. Вядучыя працуюць парамі. Адна — Паліна Суворава і Таццяна Рудакоўская, другая — Жанэт і Алена Міхалоўская. І вось цяпер на месцы Жанэт з’явілася Таццяна Трацяк. 

У выпуску, дзе яна дэбютавала, абмяркоўвалі плюсы маладога мужа, шлюбы с замежнікамі ды іншыя выпадкі, калі блізкія не ўхваляюць адносіны пары. Напрыклад, першая гераіня пазнаёмілася са сваім мужам, калі ёй было 47 гадоў, а яму 26. Другая ажанілася з цемнаскурым хлопцам, а трэцяя — з мусульманінам.

Экспертаў таксама падабралі цікавых. Напрыклад, на адной з канап сядзела жонка Ксенія Тур — прадстаўніца МНС і жонка прапагандыста Ігара Тура. А насупраць яе нервова трэсла нагой жонка афіцэра Юлія Арцюх. Яна цяпер шукае любую магчымасць патрапіць назад у тэлевізар і спрабуе прыстроіць у масоўку розных тэлевізійных шоу сваю старэйшую дачку.

Большую частку шоу вяла Міхалоўская. У Таццяны Трацяк толькі зрэдку атрымлівалася ўставіць пару слоў. Камера яе таксама не часта паказвала буйным планам. Было заўважна, што зорка ГУБАЗіКу да звычайнай студыі не прывыкла. Яна напісала ў інстаграме: «Я не Малахаў, я толькі вучуся. Добрыя пажаданні вітаю. У астатнім «няхай гавораць».

Новаму твару АНТ 31 год. Таццяна Трацяк скончыла юрыдычны факультэт БДУ.

У 2016-м, пасля заканчэння ВНУ, дзяўчына ўладкавалася юрысконсультам у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Пазней учарашняя студэнтка стала выканаўчым дырэктарам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Таксама Трацяк была памочніцай Вадзіма Дзевятоўскага, які меў статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

У 2020-м Дзевятоўскі падтрымаў рух за дэмакратыю, а Трацяк прыкладна ў той час уладкавалася ў «Мінскую праўду» — карыкатурны лукашэнкаўскі таблоід. З цягам часу яна стала працаваць яшчэ і прадзюсаркай на АНТ, раз-пораз з’яўляючыся ў кадры. Але пазнавальнасць дзяўчыне прынесла менавіта праца на ГУБАЗіК. Яна стала вядучай навінаў карнай установы. У сваіх відэааглядах Трацяк расказвае пра затрыманых палітвязняў і здзекуецца з беларускай мовы.

Чытайце таксама:

Адзін толькі ГУБАЗіК за год затрымаў больш за 1100 чалавек за «экстрэмізм»

Алесь Міхалевіч: Неадэкватаў у Беларусі набралася толькі на ГУБАЗіК

Загадвала фінансамі пры Дзевятоўскім, любіць гламур. Што за дзяўчына стала новым тварам ГУБАЗіКа? 

Каментары22

  • Абармот
    05.03.2024
    Выглядит лет на 10 старше. Очевидно, сделки с совестью красоты не добавляют
  • даведка
    05.03.2024
    Как символично вышло, что в день милиции в паре с дочкой экс-начальника ГАИ работала агентесса ГУБОПиК.
  • хтосьці
    05.03.2024
    У гэтым выпадку правільна пісаць твар з мяккім знакам

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць