Грамадства77

Алесь Міхалевіч: Неадэкватаў у Беларусі набралася толькі на ГУБАЗіК

Расія непазбежна распадзецца, Лукашэнка — ужо толькі галаграма, а беларусы дарма губляюць надзею і веру ў сябе, лічыць юрыст і палітык Алесь Міхалевіч, які даў інтэрвʼю reform.by.

 Алесь Міхалевіч. Фота: Наталка Довга

Паводле слоў Міхалевіча, Лукашэнка зрабіў Беларусь часткай постсавецкай праблемы, а вартасць Беларусі для Еўропы ў тым, што мы можам стаць часткай яе вырашэння. 

Міхалевіч гаворыць, што пакуль не бачыць палітыкаў у Еўропе, якія маюць разуменне і волю хаця б пачаць гаварыць пра неабходнасць вырашэння расійскага пытання. 

— Канешне, было б вельмі добра, каб яны былі, але законы фізікі існуюць незалежна ад таго, што пра іх думаюць еўрапейскія палітыкі. Шклянка, якую я трымаю ў руцэ, упадзе на падлогу і разаб’ецца, калі я расцісну пальцы, незалежна ад таго, ці я ў гэта веру, і ад таго, як добра я вучыўся ў школе. Калі здарыўся паход групы Вагнера на Маскву, цягам пары гадзін я атрымаў ад дзясяткаў еўрапейскіх палітыкаў паведамленні прыкладна аднаго і таго ж зместу: «Алесь, гэта тое, пра што ты казаў?!» Так, я шмат гадоў казаў ім, што Расія разваліцца. А яны на мяне глядзелі як на вар’ята, які прапаведуе трэцяе прышэсце Ісуса. 

Вы можаце пра Расію думаць, што вам заўгодна, але з ёй адбудзецца тое, што павінна адбыцца паводле законаў фізікі. Вы можаце гэтага не хацець, як вы гэтага не хацелі для Савецкага Саюза ў 1989-1991 гадах, — лічыць ён. 

Міхалевіч кажа, што Беларусь якраз можа стаць часткай вырашэння праблемы з Расіяй, распад якой можа выклікаць «стос праблем». 

— Адно пытанне кантролю за ядравай зброяй чаго вартае?! Дарэчы, і тут Беларусь можа стаць часткай вырашэння, а не часткай праблемы. Бо расійскія вайскоўцы не ўспрымаюць Беларусь як ворага. У нас ёсць адпаведныя інфраструктурныя, транспартныя магчымасці, кантакты… Зараз гэта гучыць фантастычна, але будзе час, калі за гэта будуць не саджаць, а ўзнагароджваць. 

Міхалевіч гаворыць, што перамены наступяць адразу пасля смерці Пуціна і Патрушава. Пасля гэтага і ў Беларусі адбудуцца змены. «Дакладныя часовыя рамкі не назаву, але можа паўгода ад таго дня», — кажа ён. 

Міхалевіч не баіцца, што да таго часу Лукашэнку хопіць магчымасцяў, каб стабілізаваць сваю сістэму. 

— Лукашэнка — гэта галаграма. Яго ўжо няма. І галаграма гэтая знікне роўна так, як знікае кожная галаграма — пасля адключэння праектара ў Крамлі. Ён будзе адключаны, калі знікне палітычная воля гэтую галаграму паказваць. Ён не ў той сітуацыі, каб нешта перайграць і зрабіцца больш незалежным ці падацца на Захад… У яго ўжо ўсё было. У яго былі ўсе магчымасці. Ён сам сабе іх перакрыў. У яго была магчымасць выбудаваць сабе пазіцыю, падобную на тую, што мае сёння Казахстан, які можа лавіраваць. Зараз яму няма на што абаперціся. Лукашэнка — гэта нават не ўчорашні дзень. Гэта пазапазаўчорашні дзень.

Міхалевіч гаворыць, што людзі, якія мала падарожнічаюць, не разумеюць, што нашыя праблемы не самыя страшныя.

— Ёсць краіны, напрыклад, Ліван, дзе ад 30% да 50% жыхароў — проста неадэкватныя. Гэтай праблемы няма ані ў Беларусі, ані ва Украіне, а ні ў Балтыйскіх краінах. У нас няма гэтай заўважнай неадэкватнай часткі грамадства, не кажучы аб тым, каб яна была чымсьці аб’яднаная, скансалідаваная… У нас усіх ёсць адна праблема сярэдняга маштабу — гэта Расія. Нам яна падаецца гіганцкай і невырашальнай… Але ёсць шмат краін Паўднёвай Афрыкі, дзе праблема не з вонкавым агрэсарам, а са сваімі ўнутранымі неадэкватамі, гопнікамі, якія аб’яднаныя ў вялікія групы і застаюцца неадэкватамі і гопнікамі на працягу пакаленняў, і ганарацца тым, што яны гопнікі і неадэкваты.

У нас гопнікаў і неадэкватаў набралося на адзін ГУБАЗіК і яшчэ на пару структур, але падзеі 2020 года паказалі, што і там знайшліся прыстойныя людзі. Таму нармалізацыя Беларусі — гэта пытанне часу. 

Цалкам гутарку можна пачытаць тут.

Каментары7

  • СМ
    29.02.2024
    +/-, верить или не верить в лучшее - личный выбор каждого. Меня, к примеру, тоже бесит ничем не подкреплённый оптимизм "Хартии": "до падения режима осталось два дня!" Это уже по сути даже не оптимизм, а дезинформация и провокация.
    Но если смотреть глобально, то верить лучше, чем не верить. Литовцы и поляки после поражения в 1864 году не утратили веры, они занялись изданием книг на своём языке, они учили детей своей истории, и, когда появился шанс в 1918 году, они его не упустили, понимая, что второго шанса может не быть. А если думать, что всё пропало и всё напрасно, то и новый шанс сольём, потому что будем застигнуты врасплох и окажемся не готовы.
    • +/-
      29.02.2024
      СМ, слухайце, паважаны - у 1864 літоўцы ўвогуле удзелу не прымалі. Пагартайце гісторыю, і пажадана не ад Лукашенкі
  • 3 девицы под окном...
    29.02.2024
    "Міхалевіч гаворыць, што перамены наступяць адразу пасля смерці Пуціна і Патрушава. Пасля гэтага і ў Беларусі адбудуцца змены. «Дакладныя часовыя рамкі не назаву, але можа паўгода ад таго дня», — кажа ён."

    дзівіць, калі не бабка якая непісьменная, а адукаваны чалавек, які лічыць сябе разумным, персаніфікуе адну якую-небудзь асобу. вось нібы ўсё зло свету сканцэнтравана ў асобе пуціна. вось памрэ ён, і адразу ўсё будзе добра. але на змену пуціну "прарочаць" яшчэ горшага эфсбэшніка... і ўвогуле. кіруе там не адзін чалавек, а так званыя эліты

Цяпер чытаюць

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»9

«Абражаў рэлігію і Бога». Чачэнцы заявілі, што блогера ў Маскве не выкралі, а «прафесійна затрымалі» сілавікі5

Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай1

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага3

Як дачка новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага стала зоркай і скрала ўвагу ўсёй краіны7

Як змагаецца за жыццё кур'ер, які ехаў на электравеласіпедзе на пешаходным пераходзе на зялёнае, але трапіў пад аўто9

Не баяцца ні бога ні чорта. Як тайныя пакупнікі кашмараць крамы пад Мінскам11

Уласнікі Realt.by пашыраюць бізнэс на Польшчу, ААЭ і Чарнагорыю1

У Расіі адбыўся другі за два дні пажар на заводзе па вытворчасці матораў для вайсковай тэхнікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць