Грамадства11

СК назваў, колькі спраў за «экстрэмізм» было заведзена летась у сталіцы

Летась у Мінску было ўзбуджана 2580 крымінальных справаў па «экстрэмісцкіх» артыкулах, звязаных з выбарамі ў 2020 годзе, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Кацярына Гарлінская.

Гарлінская кажа, што «планамерная праца» па выяўленні ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года праводзіцца штодня.

Толькі ў Мінску ў 2023 годзе было ўзбуджана 2580 крымінальных справаў па «экстрэмісцкіх» артыкулах. 

1003 чалавекі прызнаныя падазраванымі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт. 342 КК), больш за 1000 спраў распачата за «абразу» Лукашэнкі і сілавікоў у інтэрнэце. 

— Паверыўшы ў поўную ананімнасць і беспакаранасць, гэтыя грамадзяне лічаць неабходным выказваць меркаванне па розных пытаннях, — кажа Гарлінская, дадаючы, што грамадзяне пры гэтым, «натуральна», выкарыстоўваюць «ненарматыўную лексіку і абразы ў адрас прадстаўнікоў улады і любога, хто яе падтрымлівае». 

Насамрэч, у Беларусі можна патрапіць пад пераслед за крытыку Лукашэнкі і яго рэжыму і без ужывання ненарматыўнай лексікі і абразаў — проста за сам факт нязгоды.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, за гэты час было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Каментары1

  • Усіх не пераловяць
    12.02.2024
    «планамерная праца» па выяўленні ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года праводзіцца штодня.///

    Толькі ў Мінску ў 2023 годзе было ўзбуджана 2580 крымінальных справаў па «экстрэмісцкіх» артыкулах. ///

    Толькі ў Мінску выходзіла супраць Лукашэнкі да 500 тысяч чалавек.

    Каб пералавіць усіх, спатрэбіцца 200 год. (500 000:2500=200).

    Нават калі з'ехала дапусцім 250 тысяч, то спатрэбіцца 100 год.

    За гэты час нарастуць новыя пакаленні, якія бачаць, што творыць антыбеларускі прамаскоўскі рэжым.

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы4

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі153

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву23

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы4

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць