Грамадства44

«На аблавах былі задзейнічаныя 174 следчыя». Праваабаронцы расказалі падрабязнасці пра студзеньскі хапун

9 лютага праваабаронцы шэрагу арганізацый правялі сумесную прэс-канферэнцыю, на якой расказалі пра масавы пераслед родных палітвязняў, які адбыўся напрыканцы студзеня. Агулам на сённяшні дзень вядома пра 229 чалавек, якія зазналі пераслед за атрыманне дапамогі. У дачыненні да 24 заведзеныя крымінальныя справы, яшчэ 43 затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах, піша «Радыё Свабода».

Падчас прэс-канферэнцыі. Першыя злева направа — Вячаслаў Касінераў, Яна Галаган, Андрэй Стрыжак

Прадстаўнік праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Вячаслаў Касінераў адзначыў, што апошнім часам беларуская грамадскасць сутыкнулася з новай з'явай — масавыя рэпрэсіі закранулі сваякоў палітзняволеных і тых людзей, якія дапамагалі сем’ям пацярпелых.

«Праваабаронцы зафіксавалі не ўсе выпадкі, мы дакладна ведаем пра 229 чалавек, якіх затрымалі за гэтыя два тыдні. Затрымлівалі людзей па спісах Едастаўкі, сеткі гіпермаркетаў «Гіпа» — пайшлі па сем’ях палітзняволеных», — адзначыў Касінераў.

Прадстаўніца «Вясны» Яна Галаган паведаміла, што дакладна вядома пра 24 чалавекі, у дачыненні да якіх заведзеныя крымінальныя справы, людзі знаходзяцца ў статусе падазраваных ці абвінавачаных:

«Мы ведаем і пра крымінальныя артыкулы, якія выстаўляюць людзям: 361-1; 361-2; 361-4 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Па звестках праваабаронцаў, як мінімум 43 чалавекі былі затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах.

«Упершыню суды адбываліся паводле артыкула 24.14 КаАП (парушэнне парадку выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі), які раней ніколі не выкарыстоўваўся ў практыцы палітычнага пераследу», — кажа Яна Галаган.

Праваабаронцы запэўнілі, што адміністрацыйныя працэсы можна абскарджваць і што трэба даводзіць справу да канца.

Па іх звестках, людзі, якія трапілі пад рэпрэсіі, утрымліваліся ў жудасных умовах. На іх чыніўся фізічны, маральны ціск, яны былі пазбаўленыя тэлефонаў.

«Людзі просяць дапамогі, каб з'ехаць»

Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак кажа, што вельмі шмат людзей звярнуліся з просьбай аб эвакуацыі.

«Пікавыя значэнні ў апошнія два тыдні павялічыліся ў тры разы. Людзі напалоханыя, просяць дапамогі, каб хутчэй з'ехаць з краіны. Некаторых ужо ўдалося эвакуяваць, хутка будуць агучаныя імёны, некаторыя ўжо ў бяспецы. Працы ў нашых валанцёраў цяпер вельмі шмат, бо атака была вельмі магутная», — заўважыў Андрэй Стрыжак.

Прадстаўніца фонду «Страна для жизни» Вольга Зазулінская запэўніла, што дапамога палітзняволеным не будзе спыненая. Праваабаронцы цяпер пераглядаюць пратаколы бяспекі, бо ў ранейшым фармаце працаваць ужо не атрымаецца.

Заснавальнік ByHelp Аляксей Лявончык разглядае магчымасць аказваць грашовую дапамогу. Ён таксама адзначыў, што атака за гарызантальную салідарнасць адбываецца па паўночнакарэйскім сцэнары. Мэта — застрашыць людзей.

«Мы запэўніваем, што не спынім дапамогу. Нягледзячы на тое, што істотна вырасла колькасць заявак. Грошы ў нас ёсць, працягваем дапамагаць унутры краіны», — кажа Аляксей Лявончык.

Каманда ByHelp працуе напоўніцу, нікога не арыштавалі, не затрымалі, запэўніў Аляксей.

На аблавах працавалі 174 следчыя

Паводле праваабаронцаў, адчуваецца, што да гэтай аперацыі сілавікі рыхтаваліся доўга.

«На аблавах былі задзейнічаныя 174 следчыя. Некаторыя імёны следчых вядомыя. Інфармацыю мы збіраем, усе факты фіксуем», — заўважыла Вольга Зазулінская.

Чытайце таксама:

Маму былой палітзняволенай Вольгі Такарчук затрымалі па крымінальнай справе, сама Такарчук з татам выехалі

Дзвюх жанчын з Ліды аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад INeedHelpBY. Дзяржава забірае сабе і суму дапамогі

Былому палітвязню Аляксею Раманаву, які адбыў 15 сутак, суд даў чарговыя

Каментары4

  • Зброя.
    09.02.2024
    Такая вось рашысская фашысская акупацыя. I яе мясцовая луканавалач.
  • Офис-кабинет
    10.02.2024
    Жуть! А Лебедько в это время всё конституции пишет....
  • Данатаў
    10.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА15

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі загінуў палітвязень, якога пасадзілі за малюнак Пуціна ў выглядзе пеніса з георгіеўскай стужкай5

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»11

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

Група захопу затрымала вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру11

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека4

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

Жанчына з інваліднасцю з Гомеля, якой некалі дапамагала Алексіевіч, выйшла на свабоду пасля палітычнага тэрміну1

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА15

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць