Грамадства11

Кіраўнікі «Беларуськалія» пайшлі на выбары і апублікавалі дэкларацыі. Якія ў іх заробкі?

Для большасці беларусаў даходы вылучэнцаў у Салігорскі райсавет выглядаюць фантастычнымі. Штомесяц супрацоўнікі прадпрыемства маюць больш за $1500. І пры гэтым у шахце яны не працуюць.

Ілюстрацыйнае фота: belaruskali.by

«Беларуськалій» рэкрутаваў у Салігорскі райсавет ажно 12 сваіх работнікаў. Калі ўсе яны туды трапяць, то кожны чацвёрты дэпутат будзе прадстаўніком гэтага прадпрыемства.

На месца ў райсавеце разлічвае начальнік службы бяспекі «Беларуськалія» — 47-гадовы Віктар Каваленка.

У 2022 годзе ён за месяц атрымліваў 8600 рублёў (3300 даляраў). Яго даход удвая большы, чым у большасці калегаў, якія таксама прэтэндуюць на месца ў райсавеце.

Удакладнім, што ў дэкларацыях кандыдатаў у дэпутаты ўказваецца агульны даход. Гэта значыць, што калі чалавек менавіта ў той перыяд прадаў кватэру ці машыну, то лічба можа выглядаць анамальна вялікай.

56-гадовы галоўны метролаг упраўлення аўтаматызацыі акцыянернага таварыства Алег Чачуха штомесяц меў 5500 рублёў (2100 даляраў).

Раней Чачуха засядаў у выбарчых камісіях ад «Белай Русі», а ў райсавет ідзе беспартыйным.

50-гадовы дзейны дэпутат райсавета і адзін з ідэолагаў «Беларуськалія» Ігар Карака штомесяц зарабляў 4 373 рублёў (1600 даляраў).

Карака на прадпрыемстве займае пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах трэцяга рудаўпраўлення. У райсавет ён пераабіраецца як сябра партыі «Белая Русь».

46-гадовы намеснік старшыні па ахове працы прафсаюзнай арганізацыі «Беларуськалія» Дзяніс Бялькевіч штомесяц меў 5000 рублёў даходу, што было эквівалентна 1900 далярам.

Прафсаюзны функцыянер, які не заняты на вытворчасці, таксама дзейны дэпутат райсавету.

38-гадовы начальнік аддзела па паверхневым комплексе ўпраўлення па энергетыцы «Беларуськалія» Аляксандр Грышкевіч штомесяц зарабляў амаль 5 тысяч рублёў, ці 1800 даляраў.

Грышкевіч — самы малады вылучэнец у райсавет.

***

У 2022 годзе сярэдні заробак па краіне складаў 1633 рублі, ці 624 даляры. Жыхары Салігорскага раёна, калі верыць Белстату, мелі 2010 рублёў — 768 даляраў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Колькі зарабляюць лукашэнкаўcкія дэпутаты ў правінцыі? Іх даходам пазайздросцяць многія

Мама прапагандыста Ігара Тура пераабіраецца ў лідскія дэпутаты ад «Белай Русі»

У Бабруйску не зарэгістравалі «лішняга» кандыдата ў парламент — не дапамагло нават тое, што ён з сілавікоў

Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

Каментары1

  • Гвардыя
    02.02.2024
    Красаўцы адзін да аднаго.

Цяпер чытаюць

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома4

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Усе навіны →
Усе навіны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны32

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. На коне — падтрымка санкцый супраць Расіі і супрацоўніцтва з НАТА5

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Расія і ЗША ў ААН прыбралі патрабаванне пра кантроль чалавекам над вайсковым штучным інтэлектам1

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях2

Іспанскі смоўж жарэ ўсё запар. Спыніць яго дапаможа піва — любое, і цяпер акурат час для гэтага6

Кіраўнік МЗС Германіі распавёў, навошта сустракаўся з Лаўровым і якія тэмы абмяркоўвалі1

Што, калі б у прыродзе не было драпежнікаў? Прыклад аднаго вострава паказаў, што гэта зусім не рай8

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома4

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць