Каментары да артыкула

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года

  • Файны кліп
    28.09.2026
    Тэйлар суперовая
  • 12345
    28.09.2026
    Файны кліп, для пустых папсовых дзевачак.
  • чтч
    28.09.2026
    Ага, вельмі важная навіна. Разумею, што Наста вельмі любіць Свіфт, але гэта не повад рэгулярна спаміць пра яе ў навінах.
  • Прыгажосць
    28.09.2026
    Прыгожа, калі ўсё прыгожа.
  • Валацуга
    28.09.2026
    Хто гэта?
  • Лайдак
    28.09.2026
    Валацуга, яе ведаюць мільярды, нас з вамі - максімум Белпол, ды і то па запыце СМІ, калі раптам накасячым.)
    Асабіста мне прыемна бачыць, што стала болей навінаў Сусветнага шоўбізу, а нататкі пра расейскіх генератараў крынжа на запыт чытачоў звяліся да нулю.
    Увогуле, праблемай асвятлення культурнага жыцця ў Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі стала поўнае ігнараванне культурных з'яваў у суседзяў з захаду. Калі ўкраінцы худа-бедна сюды заходзілі як на частку ЦА (асабліва рускамоўныя тыпу Лабуды), то палякаў, літоўцаў, латышоў, ды нават "саюзнікаў" па ЕАЭС - халера іх ведае, хто там у іх пяе, кіно здымае, грае ў тэатрах. У руціне такія навіны часцей за ўсё наўмысна шукаць не будзеш, хаця часам цікава і такое.
    І вось тут расейскае з кожнага праса выцесніла ўсялякую разнастайнасць.
    Хаця б за кошт мэйнстрыму з Захаду гэты перакос выправіць трэба...
    Старыя выпускі Відзьмо-нявідзьмо з Філімонавым набіраюць тысячы праглядаў нават цяпер - значыць, ёсць як настальгія па фармаце, так і жаданне пазнаваць нешта такое ж дынамічнае і актуальнае. Кантэнт-мэйкеру ў нататку, так сказаць.)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць