Грамадства66

«Цапкала меў шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі. Але жыве ў ідэалагемах рускага свету»

Сузазнавальнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак у інтэрв'ю «Нашай Ніве» выказаў сваё меркаванне аб Валерыю Цапкалу.

У вялікім інтэрв'ю нашаму выданню Андрэй Стрыжак паразважаў пра лёс Валерыя Цапкалы:

«Гэта трагедыя, асабістая трагедыя чалавека, на мой погляд. Бо чалавек на пачатку 1990-х меў вельмі вялікія шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі — амбасадар у ЗША, чалавек малады, эрудыраваны, тэхнакрат».

На погляд Стрыжака, у Цапкалы ёсць некалькі асноўных праблем: «Чалавек так ці інакш жыве ў ідэалагемах «рускага свету», у яго моцная арыентацыя на Маскву, прынамсі ў тых выказваннях, якія ён сабе дазваляў».

Андрэй Стрыжак таксама выказаўся адносна крытыкі Цапкалы яго асабіста:

«Я разумею яго стаўленне да мяне. Няхай выказвае — ён мае на гэта права. Няма ў Беларусі практыкі публічнай дыскусіі, і калі яна такім коштам будзе развівацца, то няхай».

Нагадаем, што Валерый Цапкала перайшоў у апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе. Да таго ён працаваў ягоным памочнікам, а пасля кіраўніком Парка высокіх тэхналогій. Цапкала сабраў неабходную колькасць подпісаў, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, але яго, як і Віктара Бабарыку, не зарэгістравалі. Пасля гэтага ягоная жонка Вераніка Цапкала адыграла, разам са Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай, выключную ролю ў мабілізацыі грамадства на выбары 2020.

Сямʼя вымушана была зʼехаць з краіны. Пад канец 2020 года Валерый Цапкала пачаў шукаць асобных шляхоў-дарог. Ëн увайшоў у кааліцыю з Вольгай Карач і шэрагам іншых дзеячаў другога плана. У 2023 годзе Валерый Цапкала выступіў з крытыкай арганізатараў і ўдзельнікаў «Марафону салідарнасці».

@nashanivanews Лукашэшкаўцы не могуць прадаць канфіскаваную кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў #лукашенко #цепкало #тихановская #светланатихановская #чпбеларусь #беларусьновости #квартира #минск #минсксейчас #продажаквартиры ♬ Tomorrow - Adrian Berenguer

Чытайце яшчэ:

«Цапкала — гэта трагедыя. А адлігі не чакайце». Стрыжак — пра палітыкаў і логіку рэпрэсій, свой заробак, памылкі і гонар

Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці 

Каментары6

  • Эюя
    26.01.2024
    Пакуль існавала “тріо”, НН не цікавіла рускамірнасць Цапкалаў. А тут на табе, сюрпрайз. Аблізвалі Бабарыку (яшчэ большы рускамірац), публікавалі Цапкалу, піарылі Калеснікаву (у каторай” Лукашэнка перашкаджае будаваць нам саюзную дзяржаву з Расеяй”), Балкунец пастаянна свяціўся са сваімі загалоўкамі. Дык што ж змянілася ? Праблема ў названых людзях, ці ў рэдакцыйнай палітыцы НН, каторая проста ігнаравала маскоўскі дух гэтых людзей ? І пытанне, а што бы здарылася з краінай, прыйдзі гэтыя людзі да ўлады і апануй ключавыя пасады ? Наша Ніва разумее якую свінню рыхтавала яна беларусам ?
  • Однозначно
    26.01.2024
    Почему? Он же был в Киеве и там все пояснил. Даже видео есть на Ютубе.
  • Так
    26.01.2024
    Лёлік з-пад Лімасола, факт, бо калі пісалася пра русский мир Цапкалы і іншых у 2020 і 2021 гадах, палітычныя неафіты былі гаторыя загрысці.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць