Магілёўскага журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітвязнем
Алесь Сабалеўскі — былы магілёўскі блогер і журналіст, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных рэгіянальных выданняў.

Яго затрымалі ў Магілёве 12 снежня, а пасля двойчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных спраў. Пасля стала вядома, што Алеся перавялі ў следчы ізалятар турмы № 4 Магілёва і на яго заведзена крымінальная справа.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, крымінальны пераслед Сабалеўскага можа быць звязаны з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў — YouTube-канала 6TV Belarus, інфармацыйнага сайта «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»).
-
Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак
-
Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну
-
У Ізраілі, імаверна, затрымалі выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай
Каментары