Свет

Пражскі стралок пакінуў перадсмяротную запіску, у якой прызнаўся ў забойстве яшчэ двух чалавек

Давід Козак, які тыдзень таму застрэліў у Карлавым універсітэце ў Празе 14 чалавек, у перадсмяротнай запісцы прызнаўся, што перад гэтым забіў мужчыну і ягоную двухмесячную дачку. Пра гэта ў сераду абʼявіла паліцыя Чэхіі, піша BBC.

Каля будынка Карлавага ўніверсітэта 23 снежня 2023 г. Фота: Gabriel Kuchta / Getty Images

24-гадовы Давід Козак ужо быў галоўным падазраваным у падвойным забойстве 15 снежня: пасля бойні ва ўніверсітэце 21 снежня чэшская прэса паведамляла, што паліцыя правяла балістычную экспертызу і ўстанавіла, што ў абодвух выпадках стралялі з адной і той жа зброі. 

Козак забіў яшчэ і ўласнага бацьку, гэта значыць, у суме ён застрэліў 17 чалавек. 

Сам стрэлак наклаў на сябе рукі, калі яго заблакавалі ва ўніверсітэце паліцыянты. 

15 снежня Козак застрэліў у лесе Клановіцы на ўскраіне Прагі 32-гадовага мужчыну і яго двухмесячную дачку. 

Пасля расстрэлу ва ўніверсітэце паліцыянты сказалі, што ў следстве па справе аб забойстве 15 снежня ў іх было каля чатырох тысяч патэнцыйных падазраваных, і Козак быў у спісе, але, на жаль, дабрацца да яго і дапытаць яны не паспелі. 

Адносна матываў Козака паліцыя пакуль нічога афіцыйна не гаворыць. 

У мінулую суботу ў Чэхіі быў абʼяўлены дзень жалобы па ахвярах расстрэлу ў Карлавым універсітэце. Акрамя таго, міністр унутраных спраў Віт Ракушан заклікаў мэраў усіх гарадоў і вёсак адмяніць навагоднія феерверкі, а суграмадзян — адзначыць Новы год без шумных свят з павагі да памяці загінулых і пачуццяў іх родных. 

Масавыя забойствы, учыненыя ў Еўропе ў XXI стагоддзі стралкамі-адзіночкамі: 

Нарвегія, ліпень 2011 года. Андэрс Брэйвік забіў 77 чалавек: 69 ён застрэліў у летнім моладзевым лагеры на востраве Утэя, восем загінулі ад выбуху закладзенай ім у аўтамабіль бомбы ў Осла.

Германія, красавік 2002 года. 19-гадовы Роберт Штайнхойзер забіў 16 чалавек — 13 настаўнікаў, двух вучняў і паліцэйскага — у гімназіі ў Эрфурце, адкуль яго выключылі за некалькі месяцаў да гэтага.

Германія, сакавік 2009 года. 17-гадовы Цім Крэчнер застрэліў 15 чалавек: дзевяць вучняў і траіх настаўнікаў у сваёй былой школе ў горадзе Вінендэн і трох мінакоў у суседнім горадзе Вендлінгег.

Швейцарыя, верасень 2001 года. Фрыдрых Лайбахер, увайшоўшы ў форме паліцыянта ў будынак рэгіянальнага парламента ў горадзе Цуг, застрэліў 14 чалавек і параніў яшчэ 10.

Сербія, красавік 2013 года. Любіш Багдановіч застрэліў 13 чалавек, уключаючы двухгадовага хлопчыка, і параніў сваю жонку ў вёсцы пад Бялградам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць