Грамадства22

У Гродне паставілі паказальнік для ахвотных знайсці праезд Эміля Чэчкі

У самым канцы лета дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў далі новую назву праезду ад вуліцы Будзённага паміж дамамі 46 і 48 да вуліцы Ажэшкі паміж дамамі 47 і 49. Ён стаў насіць імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі. А сёння чытачы блога s13.ru заўважылі на вуліцы Ажэшкі адпаведны дарожны паказальнік, які паказвае ў бок гродзенскай кавярні «Паланэз».

Гаворка пра дарогу, якая ідзе ад размешчанай недалёка ад вуліцы Ажэшкі кавярні «Паланэз» уздоўж берага Гараднічанкі праз двор будынка, у якім знаходзіцца польскае консульства, з выхадам на вуліцу Будзённага.

Пры гэтым, нягледзячы на назву аб'екта, скразны праезд праз гэты ўчастак адсутнічае, бо на ўнутранай тэрыторыі будынка ўстаноўленыя шлагбаумы.

Эміль Чэчка — польскі салдат, які ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён распавёў, што не згодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе, абвінаваціў Польшчу ў масавым забойстве мігрантаў. Чэчку ў сваіх мэтах актыўна выкарыстоўвала беларуская прапаганда.

У сакавіку 2022 года яго знайшлі павешаным у Мінску.

Каментары2

  • Сымон
    30.10.2023
    Лукашысты нават самі не разумеюць, якую антырэкламу яны сабе робяць у вачах любога адэкватнага чалавека праз "ушанаванне памяці" Чэчкі:
    - польскі жаўнер з псіхічнымі парушэннямі перабег у дыктатуру
    - ягоныя заявы былі такімі абруднымі, што нават расейская прапаганда пагрэбавала іх рэстрансляваць
    - але яны задаволілі узровень прапаганды рэжыму, які да гэтага даў у этэр абракадабру пра Ніка і Майка
    - пасля адпрацоўкі скрыпач стаў не патрэбны і ад яго пазбавіліся, а былая махлярка Лебедзева нават пусціла кракадзілаву слязу на пахаванні Чэчкі
  • Bhagawan
    31.10.2023
    Tupik imia Emilia Čečko? U hetym jość svoj ździeklivy sens :)

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць