Грамадства11

У розных краінах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў ФОТА

29 кастрычніка, у 86-ю гадавіну расстрэлу ў Мінску 132 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі дзясяткі паэтаў і пісьменнікаў, у многіх краінах, дзе ёсць беларускія дыяспары, прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы пад агульнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў». Сабралі фота– і відэаматэрыялы толькі пра некаторыя з іх.

Бельгія

У Беларускай грэка-каталіцкай (уніяцкай) царкве ў Антверпене прайшла памінальная малітва за душы расстраляных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай і творчай інтэлігенцыі ў засценках НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка.

Пасля Боскай літургіі адбылася імпрэза, прысвечаная забітым пісьменнікам і паэтам, з чытаннем іх твораў.

Літва

Асноўнае мерапрыемства прайшло ў Вільні. Імпрэза адбывалася ў скверы ля Музея акупацыі. На сцэне выступалі музыкі, літаратары, журналісты, дыпламаты, грамадскія дзеячы, гучалі вершы рэпрэсаваных паэтаў. Гледачы маглі пагрэцца ды пачаставацца гарачымі напоямі ў намёце насупраць сцэны.

А шостай вечара пачалося мерапрыемства на Ратушнай плошчы, арганізаванае НКА «Дапамога». На прыступках віленскай ратушы запалілі 132 свечкі, каб ушанаваць памяць 132 прадстаўнікоў беларускай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Ля мікрафона выступалі былыя палітвязні і іх сваякі, прадстаўнікі «Дапамогі».

Таксама ў гэты дзень беларусы сабраліся ў Коўне.

Польшча

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася літаратурна-тэатральная імпрэза ад «Купалаўцаў», на якой яны прачыталі вершы расстраляных паэтаў, а таксама прайшла лекцыя гісторыка Алеся Смаленчука «Беларусь (не)расстраляная». 

Вольны хор у гэты дзень у варшаўскім касцёле Святога Аляксандра выканаў песні паводле твораў забітых бальшавікамі Алеся Дудара, Цішкі Гартнага і Міхася Чарота, рэпрэсаваных Міколы Куліковіча, Наталлі Арсенневай, Міколы Равенскага, Міхася Кавыля, Дзмітрыя Верасава, Вольгі Бурнос, Сяргея Новіка-Пеюна і іншых.

Швейцарыя

Ушанавалі памяць расстраляных беларускіх творцаў сябры беларуска-швейцарскага аб'яднання RAZAM. Сярод іншых на мерапрыемстве прысутнічалі БЧБ-нявеста Іна Зайцава і былая палітзняволеная журналістка Вольга Класкоўская.

Каментары1

  • Свабодны чалавек
    30.10.2023
    Памятаем пра кожнага! 

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць