«Што за жахлівая прапаганда рускага свету?» Гадзіннікаваму заводу дасталося на арэхі за рэкламу новай калекцыі
У інстаграме мінскага гадзіннікавага завода «Луч» выйшла рэклама новай калекцыі гадзіннікаў «Размаляваныя ўзоры».
На цыферблатах гадзіннікаў з гэтай калекцыі размешчаны роспісы, якія перадаюць нацыянальны каларыт наступных краін: Беларусі (неглюбскі і агоўскі), Украіны (косаўскі), Венгрыі (мацьё), Сербіі (пірацкі), а таксама Расіі (хахлама, гжэль, мезенскі і анежскі роспісы), паведамляе прэс-служба завода.
Відэа з рэкламай рускага роспісу выклікала неадназначную рэакцыю.
Былі тыя, хто палічыў, што гэта «казачная прыгажосць», а былі і такія, хто на фоне ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне абурыўся такой рэкламай.


«Што за жахлівая прапаганда рускага свету? Вы ж нібы беларускі брэнд».
«Вельмі тапорна зроблена, рускі сінтэтычны свет замест мяккіх і цудоўна афарбаваных славянскіх вобразаў, ні духу, ні прыгажосці не перадалі, ганьба ды і толькі…»
«Пацікавіцца беларускай гісторыяй? Натхніцца нашымі дзівоснымі нацыянальнымі строямі? Ммм, а можа лепш какошнік, самавар і балалайка». — «І мядзведзя».
Цана гадзінніка — 419 рублёў.
-
Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?
-
Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі
-
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
За такие деньги я лучше Сейко 5 куплю!