Грамадства5454

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

У сакавіку мінулага года яго асудзілі на пяць гадоў калоніі за нібыта «рэабілітацыю нацызму» і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Як «рэабілітацыю нацызму» інтэрпрэтавалі напісанне партрэта антысавецкага партызана.

«Сёння ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Яніна.

Інфармацыю пра смерць пацвердзілі ў гродзенскай турме «Медиазоне».

«Нашай Ніве» ў турме паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў Бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.

Мастака спачатку затрымалі 30 сакавіка 2021 года па справе аб нібыта рэабілітацыі нацызму: на выставе ў Гродне быў партрэт антысавецкага партызана Аўгена Жыхара.

На момант завядзення справы мастак быў у Кіеве, але спецыяльна вярнуўся ў Беларусь, калі справу завялі. Яго затрымалі праз пяць дзён у Жылічах, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца.

Пушкіна абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (рэабілітацыя нацызму), а таксама паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

25 сакавіка 2022 года Алесь падчас судовага працэсу парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар.

30 сакавіка 2022 года Алеся Пушкіна асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі №22 у жніўні пакарала яго пяццю месяцамі ў ПКТ. 

А вясной гэтага года яго перавялі ў гродзенскую турму.

Алесю Пушкіну было 57 гадоў.

Каментары54

  • Убивают Беларусов и Беларусь!!!
    11.07.2023
    Пушкин+Ашурок=убийство ё Беларуси и Беларусов!
  • We've
    11.07.2023
    Чарговага беларуса закатавалі лукашысты ў вязніцы. Які жаль і якая боль. Царства Нябеснае. А тым хто хто шыў на цябе ліпавую справу, хто судзіў цябе невінаватага, хто катаваў цябе - праклён навекі і і лукашэнку гаўляйтару да трэцяга калена і вельмі спадзяюся што ўсіх іх знойдуць і будуць судзіць асобным трыбуналам на зямлі, а пасля і на судзе Божым.
  • Беня
    11.07.2023
    Жаль приличного человека. R. I. P.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць