Культура11

Уладзімір Арлоў праедзе з літаратурным турам па Еўропе — больш за 10 гарадоў у чатырох краінах

Больш за 10 гарадоў у чатырох краінах наведае ў чэрвені пісьменнік Уладзімір Арлоў, каб прэзентаваць свае кнігі.

Уладзімір Арлоў. Фота: «Наша Ніва»

Пісьменнік Уладзімір Арлоў падчас сустрэч у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве найперш пазнаёміць чытачоў са сваёй новай кнігай «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча». Аўтар зачытае таксама ўрыўкі са знакамітых «Імёнаў свабоды» з 410 партрэтамі змагароў за свабоду беларускай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі і да нашых дзён, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё. 

Будуць прадстаўлены чытачам і іншыя кнігі, выдадзеныя фондам Kamunikat.org., у тым ліку найноўшае выданне «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі». Гэтую кнігу Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Беластоку ў апошні дзень мая падчас сустрэчы гістарычнага клуба Beer&History.

Сёння прэзентацыя ў Варшаве , у Лодзі — 2 чэрвеня, у Кракаве — 4 чэрвеня.

У межах дзён салідарнасці «Культура ў эміграцыі» Уладзімір Арлоў распавядзе пра ўдзел жанчын у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Большасць сустрэч будзе праходзіць менавіта з акцэнтам на паўстанне Кастуся Каліноўскага, бо сёлета адзначаецца 160 год ад паўстання 1863 года.

Ва Уроцлаве  (5 чэрвеня) творчая сустрэча «Змагарнае стагоддзе» з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым будзе прысвечана беларускай гісторыі ХІХ ст.

У Познані (6 чэрвеня) падчас сустрэчы «Patria aeterna. Айчына — вечная» пісьменнік будзе распавядаць пра псіхалогію творчасці і пра тое, як нараджаюцца кнігі.

У Берліне  (7 чэрвеня) сустрэча пройдзе пад паўстанцкім заклікам «Межы Айчыны пазначым крывёю!». Падчас сустрэчы будуць раскрытыя новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага ды малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расійскіх войскаў. Пісьменнік раскрые гэтыя тэмы ў адкрытай размове з публікай.

Таксама ў чэрвені запланаваныя сустрэчы пісьменніка з беларускай дыяспарай у Мілане, Балоньі і Рыме (Італія), а ў канцы месяца — у Літве.

Арганізатар «літаратурнага турнэ» — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка і фонд Kamunikat.org.

Каментары1

  • Некрополь
    01.06.2023
    Ещё б про удзел нетрадиционных в восстании Калиновского, и тогда было бы совсем по-европейски.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць