Грамадства1010

Гуцэрыеў прылятаў у Мінск на таемную сустрэчу з Лукашэнкам, а Дзмітрый Лукашэнка адпачывае ў Зімбабвэ — «МотолькоПомоги»

Тэлеграм-канал @motolkohelp сцвярджае, што расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў 20 мая сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у сваёй рэзідэнцыі ў Шаршунах пад Мінскам.

Паводле канала, 20 мая ў раёне 13:30 у Мінск прыляцеў Міхаіл Гуцэрыеў. Пазней, у раёне 16:30 картэж Лукашэнкі быў заўважаны ў кірунку рэзідэнцыі Гуцэрыева ў Шаршунах.

Там, мяркуе выданне, Лукашэнка праводзіў непублічную сустрэчу з Гуцэрыевым, якая доўжылася блізу 5 гадзін, бо пасля 22-х гадзін картэж Лукашэнкі ўжо быў заўважаны ў кірунку на Астрашыцкі Гарадок.

Пакуль Лукашэнка сустракаецца з расійскім алігархам, яго сярэдні сын Дзмітрый адпачывае ў Зімбабвэ, а дакладней, дзесьці каля любімага месца гэтай сямʼі — ля вадаспаду Вікторыя. Туды Дзмітрый Лукашэнка прыляцеў увечары 18 мая, разам са «зброевым баронам», грамадзянінам ЗША Аляксандрам Зінгманам, сцвярджае канал.

Каментары10

  • даведка
    21.05.2023
    Гуцериев только сейчас решился проведать (и занести апельсины) занемогшего Лукашенко?
  • даведка
    21.05.2023
    Хочу спросить, что забыл почётный консул Эфиопии Дмитрий Лукашенко в Зимбабве? Или с географией плохо?!
  • даведка
    21.05.2023
    Виктор Лукашенко назвал свою дочь в честь зимбабвийского водопада или водопад в честь ягонай дочки?

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года1

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка2

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года1

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць