Грамадства22

Слуцкі «Інфа-Кур'ер» спыняе існаванне

Адбылося гэта пасля прызнання ўсіх тэкстаў выдання экстрэмісцкімі матэрыяламі.

«Рэдакцыя больш не зможа, на вялікі жаль, парадаваць вас цікавымі і карыснымі матэрыяламі, парадавацца вашым поспехам, паспрабаваць разам знайсці рашэнні тых праблем, з якімі вы сутыкаецеся. Мы вымушаныя спыніць выпуск друкаванай газеты, а таксама не можам працягваць працу на электронных пляцоўках», — гаворыцца ў звароце рэдакцыі.

«Пра гэта балюча казаць. Пра гэта можна казаць толькі са слязьмі на вачах, суцяшаючы адзін аднаго тым, што мы стараліся працаваць, як казалі і самі чыноўнікі (асабліва пасля сыходу са сваіх пастоў), прафесійна. Мы не займаліся прапагандай і ўсхваленнем каго б там ні было, не падладжваліся пад уплывы рознай палітычнай траскатні. Мы, вядома ж, дзесьці памыляліся, але заўсёды вучыліся і стараліся быць непрадузятымі», — рэзюмуе рэдакцыя.

Праблемы ў выдання пачаліся 15 сакавіка, калі ў рэдакцыі газеты прайшоў ператрус. Галоўны рэдактар выдання Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня былі затрыманыя. Ім прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля іх выхаду на волю «Інфа-Кур'ер» спачатку паведаміў пра закрыццё свайго тэлеграм-канала.

А ўчора стала вядома, што ўсе публікацыі газеты, а таксама яе старонкі ў сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне прыняў суд Партызанскага раёна Мінска 5 красавіка.

Каментары2

  • Абу
    08.04.2023
    - А ў які канцлягер нас вязуць?
    - Прабачце, я не падладжваюся пад уплывы рознай палітычнай траскатні...
  • Р6619
    08.04.2023
    Шкада, неблагая газэта была. Дый сайт...

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца33

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ3

ГрамадстваАбнаўляецца3

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць