Свет

Ва Украіне прыдумалі, як абараніць ад вандалаў і зладзеяў вулічныя графіці мастака Бэнксі

Для абароны работ зоркі брытанскага вулічнага мастацтва Бэнксі ў Барадзянцы, Ірпені і сяле Горанка на іх усталявалі абарону з кругласутачным бесправадным падключэннем да ахоўнай кампаніі. Ахоўныя канструкцыі забяспечаныя датчыкамі руху і ўдару.

Ахоўныя канструкцыі распрацавалі разам з вытворцам сістэм бяспекі Ajax Systems.

Датчыкі руху і ўдару будуць фіксаваць спробы пашкоджання або падыходу да аб'екта. Яны таксама ўключаюць вулічную сірэну побач і праз цэнтральныя сістэмы бяспекі перадаюць паведамленні ў ахоўную кампанію.

Як адзначаецца, гэтыя датчыкі не залежаць ад пастаяннага сілкавання. Хаб трымае сувязь з імі на адлегласці да 1700 метраў і паведамляе ахове пра трывогу менш чым за 0,15 секунды.

Брытанскі творца Бэнксі наведаў Кіеў і ваколіцы восенню мінулага года. Пасля ягонага візіту там з'явілася сем яго работ. Некаторыя з іх — у месцах, якія моцна пацярпелі ад расійскіх бамбардзіровак: Кіеве, Ірпені і Барадзянцы.

На адным з муралаў, напрыклад, намаляваны мужчына, падобны да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога кідаюць на падлогу падчас паядынку па дзюдо. Іншая праца паказвае двух дзяцей, якія гайдаюцца на імправізаваных арэлях, зробленых з супрацьтанкавага вожыка.

Яшчэ адзін мурал, намаляваны на руінах разбуранага будынка, адлюстроўвае гімнаста, які выконвае на адным з абломкаў стойку на руках.

Пазней гэтыя работы неаднаразова спрабавалі скрасці ці пашкодзіць.

Чытайце таксама:

Вулічнага мастака Бэнксі зрабілі ганаровым грамадзянінам Ірпеня

Людзей, што спрабавалі зрэзаць пад Кіевам са сцяны графіці Бэнксі, затрымалі

Да графіці Бэнксі ў Кіеве дамалявалі казака з прэзерватывам

Бэнксі пацвердзіў аўтарства сямі работ, створаных у вядомых месцах Украіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»10

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс: Трамп не бачыць ніякіх прычын, каб эканамічна ізаляваць Расію пасля вайны14

Расійскія і лукашэнкаўскія спецслужбы на фоне залёту дронаў у Польшчу правялі інфаатаку. Яе зладжанасць дае падставы думаць, што залёт быў спланаваны16

У міліцыі распрацавалі спецыяльную таблічку, якая палегчыць жыццё раварыстам6

У Расіі адмаўляюць, што запускалі дроны па Польшчы9

«Заблакуем усё»: у Францыі маштабныя пратэсты, амаль 200 затрыманых і транспартны калапс9

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў23

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»10

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць