Грамадства77

ГУБАЗіК затрымаў беларуса, на машыне якога знайшлі сляды ад налепкі з Пагоняй

У канале сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым мужчынам, які кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года. Як сцвярджаюць супрацоўнікі ГУБАЗіКа, яны затрымалі мужчыну з-за слядоў ад налепкі з Пагоняй на яго машыне.

Скрын відэа

«Вяртаючыся з чарговага ператрусу па экстрэмісцкім дваровым чаце, заўважылі аўтамабіль, у якога на нумарах засталіся відавочныя сляды адлепленай забароненай сімволікі. Уладальніка аўто ўзялі на аловак. Аказваецца, ён удзельнічаў у масавых парушэннях грамадскага парадку і перакрыцці руху транспарту», — піша канал сілавікоў.

Каментары7

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    08.11.2022
    Ва ўсіх краінах Свету -- зямля, яе нетры з'яўляюцца крыніцай даходу краіны. Ва ўсім Свеце, але толькі не ў Беларусі. У нас людзі з'яўляюцца тымі нетрамі! 
    Дзённа й ночна за табой палююць, нават калі твая хата з краю і ты палітыкай не займаешся. Вось іду я ўвечары ў краму па вузкаму завулку прыватнага сектару, дзе прыватнае аўта праязджае раз на суткі, дзе снег ніколі не ўбіраюць... І бачу, што з заду мяне асвяляе машына. Прыцікаюся да плоту, саступаю дарогу. Аж бачу -- гэта міліцэйская машына. Вось якога ху яна ехала па гэтаму цеснаму завулку і нідзе не спынілася і паехала далей! Паралельна ж добрыя вуліцы з асфальтам! А я вам скажу  -- думалі мяне ўпільнаваць без флікера! Але ім абламалася, флікер у мяне быў! Але ж гэтак яны робяць дзённа й ночна, гойсаюць па прыватнаму сектару -- і некага ж упільнуюць і не аднаго! Калі ж не без флікера, то "з пахам алкаголю". А ты з суседам насупраць папіў піўка -- на 2 базавыя. 
    Я, канечне ж, хаджу ў розныя крамы па розных вуліцах. І праводжу "маніторынг" -- колькі разоў па дарозе да крамы напаткаю міліцэйскую машыну? Атрымліваецца, на 10 ходак -- 8.
    Але гэта толькі адзін канкрэтны прыклад! А іх, калі не тысячы, то сотні! Вось была налепка з Пагоняй 10 гадоў таму!!! Плаці штраф!
  • я сам закон
    08.11.2022
    Мікола))),
    Яны самі пішуць "законы". Нават колер дзіцячага буксіра ў іх пад забаронай. Жывуць па панняцах свайго Пахана. Але ж не скажаш прама, што налепка палітычная і чалавека пераследуюць за палітычныя погляды і перакананні. Па словах правадыра ў нас няма палітычных вязняў. Вось і кажуць, што "забароненая" налепка.
  • SHOS
    08.11.2022
    Не ну это уровень. Нет бы там коррупционные схемы находить, наркотрафики. Не. Зачем. Окна смотреть и наклейки. Совсем отупели

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць