Усяго патроху1010

Спіс птушак Беларусі можа папоўніцца новым відам

Бярэзінскі біясферны запаведнік паведаміў, што неўзабаве спіс птушак нашай краіны можа папоўніцца новым відам, і гэта дзякуючы выкарыстанню спадарожнікавага GPS-перадатчыка. 22 ліпеня быў адзначаны пралёт над запаведнікам дэлаверскай чайкі.

Дэлаверская чайка. Фота Аляксея Лявашкіна з Ніжняга Ноўгарада

Гэта паўночнаамерыканскі від, прадстаўнікі якога ў апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятаюць у Еўропу. У сакавіку пралёт абсталяванай перадатчыкам чайкі, якой далі імя Кайзерка, прайшоў і праз Беларусь. Тады дэлаверская чайка ляцела на ўсход на новае месца гнездавання.

Дакладна вядома, што яна разам са сваім партнёрам гнездавалася пад Ніжнім Ноўгарадам і вывела нашчадкаў сярод гнездавой калоніі шызых чаек. А на шляху зваротнай міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Еўропу чайка пралятала Беларусь (трэцяя рэгістрацыя) і ўпершыню перасекла тэрыторыю Бярэзінскага запаведніка.

Калі Беларуская арніта-фаўністычная камісія (БАФК), без рашэння якой назіранні за новымі і многімі рэдкімі для краіны відамі не маюць навуковай сілы, ухваліць рэгістрацыю дэлаверскай чайкі, то гэты від папоўніць спіс птушак Беларусі ў цэлым і Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў прыватнасці.

Каментары10

  • адкуль у цябе такія блізка пасаджаныя вочы? я не давяраю ім
    05.08.2022
    Жвір, вы не маеце права нічога прыказваць нашым птушкам.
    бо вы сам першы перш за ўсё пры першай жа магчымасці зляцелі адсюль так, каб больш сюды не вяртацца. гэта быў цалкам ваш выбар

    вы даўно-даўно не жывяце тут. не адчуваеце ні нашай мовы, ні зямлі, ні людзей
  • Искусствовед и ценитель прекрасного
    05.08.2022
    адкуль у цябе такія блізка пасаджаныя вочы? я не давяраю ім, /-→ Хлусьня. I пра вочы хлусьня. :) У Жвiра прыгожыя, цудоуныя, чароуныя вочы. Не, ну, Вашыя, канечне ж, таксама не трэцяга гатунку, але вочы Сьььвятланы мне падабаюцца больш,
    яны прыгажэйшыя... :)
  • Экспертиза
    05.08.2022
    Жвир, что Вы сюсюкаете, скажите ей, этой нахалке, что она толстая, ей будет очень обидно, не сомневайтесь даже..

Цяпер чытаюць

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа3

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025»1

Даследаванне эвалюцыі сведчыць: чым даўжэйшы вялікі палец, тым большы мозг4

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю34

Вось як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў ШМАТ ФОТА5

«Ужо не ў турме, але не магу сказаць, што на волі». Уладзімір Мацкевіч напісаў першы пост пасля вызвалення2

Вязень сумлення Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры Кот) да і пасля вызвалення ФОТАФАКТ1

Коўл: Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць. Трамп хоча гэтых адносін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа3

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць