Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Гэтыя яркія тарталеткі робяцца проста, а выглядаюць уражвальна — чым не пачастунак для летняй вечарыны? Вы можаце замяніць ягады любой садавіной, якая вам падабаецца.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць ягадныя тарталеткі, вам спатрэбіцца:

  • 400 грамаў мукі,
  • дробка солі,
  • 125 грамаў размякчанага масла,
  • 245 грамаў цукровай пудры,
  • 2 яйкі + 8 жаўткоў,
  • 500 мілілітраў малака (3% тлустасці),
  • 2 стручкі ванілі з выдаленым насеннем (можна замяніць на 30 грамаў ванільнага цукру ці 3-4 грамы ваніліну),
  • па жаданні — 4 сталовыя лыжкі кіршу (можна замяніць на каньяк ці ром),
  • 400 грамаў клубніц ці іншых ягад.
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў. Раскачайце масла паміж двума слаямі пергаментнай паперы да слоя таўшчынёй 1 сантыметр і астудзіце ў халадзільніку.
  2. Падрыхтуйце формы для тарталетак з прыкладным дыяметрам 8-12 сантыметраў. Трохі змажце іх тлушчам і прысыпце мукой.
  3. Змяшайце ў вялікай місцы 350 грамаў мукі і соль. Дадайце масла проста з халадзільніка і перамяшайце сумесь да аднароднасці.
  4. Дадайце 125 грамаў цукровай пудры, змяшайце яйкі і 1 жаўток і таксама дадайце іх у сумесь. Акуратна перамешвайце цеста скрабком для цеста ці лапаткай, пакуль яно не збярэцца ў шар.
  5. Трохі прысыпце мукой працоўную паверхню, выкладзіце на яе шар і мясіце яго, пакуль у вас не атрымаецца гладкае і мяккае цеста. Сфармуйце з яго квадрат, каб пазней было лягчэй раскачаць.
  6. Пастаўце цеста ў халадзільнік як мінімум на гадзіну, а лепей за ўсё на ноч.
  7. Дастаньце цеста з халадзільніка і трохі прысыпце мукой працоўную паверхню. Раскачайце цеста да таўшчыні 2-3 міліметры і выкладзіце яго ў 12 формаў, пры гэтым не абразайце цеста моцна па краях форм. Пакладзіце ў формы на цеста пергаментную паперу і засыпце іх фасоляй. Пакіньце формы ў халадзільніку на 30 хвілін.
  8. Перамясціце формы для тарталетак на бляху і выпякайце аснову на працягу 15 хвілін. Дастаньце з формаў паперу і фасолю, змажце аснову ўзбітым жаўтком і зноў пастаўце формы ў духоўку на 8 хвілін.
  9. Дастаньце формы з духоўкі і дайце асновам для тарталетак астыць 15 хвілін. Потым абрэжце краі і перакладзіце асновы на рашотку для духоўкі, каб яны далей астывалі.
  10. Памясціце малако і ваніль у вялікі рондаль і давядзіце да кіпення.
  11. Пакладзіце 6 жаўткоў, 120 грамаў цукровай пудры і 50 грамаў мукі ў вялікую міску і ўзбівайце, пакуль сумесь не набудзе больш светлы колер. Паступова дадавайце ў сумесь цёплае малако з ваніллю і ўзбівайце далей, потым вярніце сумесь у рондаль. Варыце крэм на слабым агні, пакуль ён не загусцее, потым пералійце ў чыстую міску. Пакладзіце на крэм круг з пергаментнай паперы, каб прадухіліць утварэнне плёнкі.
  12. Калі вы жадаеце дадаць у крэм кірш, зрабіце гэта, калі крэм астыне.
  13. Каб сабраць тарталеткі, выкладзіце крэм у кандытарскі мяшок і выцісніце яго на выпечаныя асновы для тарталетак. Упрыгожце дэсерт клубніцамі, чырвонай ці белай парэчкай або ажынай.

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко7

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт38

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць