Грамадства

Што расказалі пра сябе расійскія палонныя, захопленыя каліноўцамі

Відэа з імі з'явілася ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага.

— (Каліновец) Беларускія дзяржаўныя СМІ часта гавораць, што мы нацысты, зверы, наёмнікі. Хлопцы, раскажыце, як вы трапілі ў палон.

— (Другі каліновец) Раскажы, як ты трапіў у палон.

— Хлопцы, супрацоўнікі УСУ выконвалі свае задачы, ускладзеныя на іх, і пры заняцці сваіх рубяжоў далі такую магчымасць, выйсці з бліндажа, здаць зброю і здацца ў палон добраахвотна. Выканаўшы патрабаванне, атрымалі добрасумленнае стаўленне як да ваеннапалонных, як у ваенны час. Ніхто не крыўдзіў, нічога.

— Не кармілі ж напэўна?

— Вось, поўна ежы.

— Ну не поўна, вось што ў нас, тое і ў іх.

— Давайце, што потым? Каб наша прапаганда потым не сказала, што мы знайшлі нейкіх мясцовых людзей і пераапранулі як карнікаў, раскажыце, хто вы, прозвішча, імя: частка, адкуль вы, ППД часткі?

— (другі салдат) Я служу ў Караноўску [Краснадарскі край] у верталётным палку. Мажара Мікалай Валер'евіч — мае поўныя імя і прозвішча, 26 гадоў.

— Родам адкуль ты?

— Наогул, нарадзіўся ў Грузіі, а бацькі жывуць у Прыморска-Ахтарску (Краснадарскі край), а служу ў Караноўску.

— А ты?

— Я Чарнец Вадзім Ігаравіч, Родам з Краснадарскага краю, з Прыморска-Ахтарска, вайсковая частка 75387.

— Смірноў Дзмітрый Дзмітрыевіч. Станіца Канеўская Краснадарскі край. Служу ў частцы 03007.

— (Каліновец) Я бы хацеў звярнуцца да ўсіх вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі, якія сёння знаходзяцца ў ролі акупанта на ўкраінскай і беларускай зямлі. Тое, што беларуская ўлада, якая па факце ёсць дыктатарам, які захапіў рэжым, кліча вас, гэта не робіць вас нейкімі ўладамі, вы акупанты на беларускай і ўкраінскай зямлі. І паміраць за [ідэі] Крамля, я думаю, гэта не самы лепшы варыянт для вас, не для гэтага вас гадавалі бацькі. Калі даведаецеся, што на фронце перад вамі стаяць беларускія добраахвотнікі, я лічу, што самым правільным рашэннем для вас будзе захаваць жыццё і здацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць