Культура

У Гродне пасля звароту прарасійскай актывісткі закрылі мастацкую галерэю «400 квадратаў»

У маі ў галерэі «400 квадратаў» пасля аднаго дня працы закрылі выставу сучаснай скульптуры. Прычынай стаў зварот актывісткі Вольгі Бондаравай. Гэтая падзея супала з заканчэннем дамовы арэнды з гандлёва-забаўляльным цэнтрам (ГЗЦ). Па словах прадстаўніка галерэі, цэнтр не захацеў яе працягваць.

Выстава «Скульптура» 2 мая. Фота Hrodna.life

«Я выказваю падзяку за год паспяховага супрацоўніцтва з адміністрацыяй Triniti. Вельмі шкада, што даводзіцца закрываць прыгожы праект, які прыносіў шмат радасці жыхарам горада, — распавёў прадстаўнік галерэі Hrodna.life. — Мы стараліся прывозіць актуальныя выставы і праводзіць мерапрыемствы для жыхароў горада на дабрачыннай аснове».

Галерэя праіснавала год. Там прайшла выстава-амаж, прысвечаная памерламу Захару Кудзіну. У галерэі выстаўляўся мастак Аляксандр Балдакоў. Праходзіла рэтраспектыўная выстава мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава.

Што здарылася?

Падчас планавання выставы ці іншага масавага мерапрыемства арганізатар падае заяўку мінімум за два тыдні да пачатку ў адміністрацыю горада, распавёў прадстаўнік галерэі. Гэтак жа ён зрабіў і для выставы «Скульптура». Аднак у заяўцы быў няпоўны пералік аўтараў, бо да апошняга моманту склад удзельнікаў мяняўся «у сувязі з навінамі ў нашай краіне і ў суседзяў». Куратар выставы — Іван Арцімовіч — быў заяўлены адразу.

«Адразу ж пасля адкрыцця выставы спадарыня Бондарава адправіла зварот у гарвыканкам з просьбай аб закрыцці выставы, бо адзін з яе ўдзельнікаў, ён жа куратар, нібыта не адпавядае яе ўяўленням аб правільнай грамадзянскай пазіцыі і ўся выстава нібыта не адпавядае ўяўленням аб прыгожым спадарыні Бондаравай. Гэты зварот і няпоўны спіс удзельнікаў выставы сталі фармальнай прычынай для прыпынення яе працы і накіравання камісіі з адміністрацыі горада. Камісія прапанавала зняць большую частку работ, усумніўшыся ў іх мастацкай вартасці», — распавёў прадстаўнік.

Як гэта спрабавалі вырашыць?

«Беларускі саюз мастакоў» падаў ліст адміністрацыі і быў гатовы стварыць экспертную камісію з вядомых мастацтвазнаўцаў і скульптараў. Аднак гэтая прапанова, па словах прадстаўніка, не была пачутая адміністрацыяй. Тады ён з куратарам прынялі рашэнне аб закрыцці выставы.

«Паколькі ў выставе прымалі ўдзел прызнаныя скульптары, куратарам і галерэяй была праведзеная вялікая праца над канцэпцыяй, над цэльнасцю экспазіцыі, мы вырашылі, што пакідаць напалову зрэзаны праект ніжэй за нашу годнасць», — лічыць ён.

Гэтая выстава стала апошняй у галерэі — дамову арэнды не працягнулі. Раней аб прычынах закрыцця выставы «Скульптура» ні гарвыканкам, ні прадстаўнікі ГЗЦ не сталі гаварыць з рэдакцыяй.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць