Здароўе

Новы падвід амікрона распаўсюджваецца па Еўропе. Яшчэ больш заразны за проста амікрон

Вельмі заразны штам кавіда, які называюць амікрон, лічаць адказным амаль за ўсе апошнія захворванні на каранавірус у свеце. Але ж зараз навукоўцы рэгіструюць у некаторых краінах дадатковы ўздым кавіду, які звязваюць з падвідам амікрона.

Фота depositphotos.com.

Гэты падварыянт віруса называюць BA.2, у той час як самая распаўсюджаная форма амікрона вядомая сярод навукоўцаў як BA.1. Згодна са статыстыкай, у Даніі BA.2 ужо сустракаецца часцей за BA.1, піша Guardian.

Вось што вядома пра новую небяспеку.

Падварыянт-невідзімка

Паводле звестак на 25 студзеня варыянт BA.1 быў адказны за 98,8% цяперашніх выпадкаў кавіду, але BA.2 хутка наганяе яго. Як сведчыць Трэвар Бэдфард, вірусолаг з ЗША, на 28 студзеня новы падварыянт адказваў прыкладна за 82% выпадкаў хваробы ў Даніі, 9% захворванняў у Брытаніі і 8% — у ЗША.

Падвід BA.1 лягчэй адсочваць, чым мінулыя штамы кавіду. Гэта звязана з тым, што ў гэтым падварыянце адсутнічае адзін з трох мэтавых генаў, якія ўлічваюцца пры выяўленні кавіду метадам ПЛР-тэста. Таму эксперты аўтаматычна адносяць да амікрона ўсе выпадкі кавіду, падчас якіх фіксуецца адсутнасць гэтага гена.

У варыянта BA.2, які часам называюць падварыянтам-невідзімкай, няма такой характарыстыкі, як адсутны ген. Таму навукоўцы адсочваюць гэты штам такім жа чынам, як і мінулыя варыянты, у тым ліку як і штам дэльта. Для гэтага выкарыстоўваюцца адкрытыя базы даных з інфармацыяй пра вірусныя геномы — напрыклад, рэсурс GISAID.

Як і ў выпадках з іншымі штамамі кавіду, хваробу можна адсачыць і з дапамогай экспрэс-тэстаў на кавід. Але ж такі тэст не дасць адказ на пытанне пра тое, які ў вас штам кавіду.

Больш заразны?

Самы распаўсюджаны на сёння варыянт амікрона BA.1 лічаць вельмі заразным, але ж ёсць звесткі, што BA.2 перадаецца яшчэ лягчэй. Эксперты з Даніі называюць і канкрэтныя лічбы — згодна з імі, новы падвід перадаецца ў паўтара разы хутчэй за класічны амікрон.

Тым не менш, пакуль няма сведчанняў, што вакцыны, якія існуюць зараз, менш эфектыўныя супраць ВА.2. Таксама верагодна, што кавід, выкліканы новым падварыянтам, праходзіць не больш цяжка, чым хвароба ад звычайнага амікрона.

Калі чалавек ужо перахварэў на кавід, выкліканы штамам BA.1, ці абаронены ён ад новага падвіда амікрона? Гэтым пытаннем зацікавіліся ў Даніі, дзе ў рэгіёнах, што раней адзначыліся вялікай колькасцю выпадкаў BA.1, пазней фіксаваўся рост хваробаў, звязаных з BA.2.

Пакуль невядома, ці здольны імунітэт ад класічнага амікрона абараніць ад новага падвіда віруса. Калі такой абароны не будзе, гэта можа выклікаць новы ўсплеск выпадкаў хваробы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць