Грамадства

Паўлу Севярынцу адразу далі патэлефанаваць маці, але на пахаванне бацькі не адпусцілі

Пра гэта напісала Вольга Севярынец у сваім фэйсбуку.

У пятніцу раніцай стала вядома пра смерць у Віцебску таты Паўла Севярынца Канстанціна Паўлавіча, які памёр ад наступстваў кавіду. У суботу ва Унорыцы, што ў Рэчыцкім раёне, на яго радзіме прайшло пахаванне. Паўла Севярынца развітацца з бацькам не адпусцілі. 

«Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі, — напісала Вольга. — Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы ня зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі.

Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны».

«Буду ўдзячная, калі зможаце падтрымаць яго лістамі: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8, ПК-17, атрад 17. Дзякуем усім за падтрымку. Вельмі сумуем па нашаму Канстанціну Паўлавічу. Вечны яму супакой», — напісала Вольга Севярынец.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года пасля пікета на Камароўцы. Амаль праз год, 25 мая, у Магілёўскім абласным судзе — яго судзілі з шасцю іншымі палітвязнямі — быў прыгавораны да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць