Свет

Блогер Лапшын у Ерэване сустрэўся з паслом Беларусі Канюком, які раней выдаў яго Азербайджану

Яны сустрэліся на турыстычнай выставе, дзе былі ганаровымі гасцямі. Ад калектыўнага фота з Канюком Лапшын адмовіўся, як і ад поціскаў рук, піша Радыё Свабода.

Аляксандар Лапшын (у чорнай футболцы) побач з Аляксандрам Канюком (у сінім строі) і пасламі Італіі і Індыі ў Арменіі.

Фатаграфія з турыстычнай выставы ў сталіцы Армэніі выклікала шмат пытаньняў да блогера, і ён патлумачыў абставіны сустрэчы.

У час турыстычнай выставы ў Доме мастака ў сталіцы Армэніі Ерэване нечакана сустрэліся вядомы блогер Аляксандар Лапшын, якога ўтрымлівалі ў СІЗА-1 на Валадарскага, і цяперашні пасол Беларусі ў Армэніі Аляксандар Канюк. Сябры і знаёмыя Лапшына не зразумелі, як ён мог выйсьці на адну сцэну з Канюком — той да 2020 году быў генэральным пракурорам і падпісваў дакумэнт на выдачу Лапшына ў Азэрбайджан.

Аляксандра Лапшына, які мае грамадзянства Расеі і Ізраілю, затрымалі ў сьнежні 2016 году ў Менску на запыт Азэрбайджану. Яго абвясьцілі ў міжнародны вышук за наведваньне Нагорнага Карабаху без дазволу ўладаў Азэрбайджану. Пазней прэзідэнт краіны Аліеў памілаваў яго.

На выставе Лапшын і Канюк былі пачэснымі гасьцямі і нават адначасова выйшлі на сцэну, дзе іх сфатаграфавалі побач з пасламі Індыі і Італіі. Ад калектыўнага фота з Канюком пасьля выступленьняў за мікрафонам Лапшын адмовіўся, як і ад поціскаў рук.

Лапшын патлумачыў, што выдатна памятае, што менавіта Канюк стаяў за яго выдачай Азэрбайджану. Але разам з тым назваў цяперашняга беларускага пасла ў Ерэване адным зь людзей, «які ня мае ні свайго меркаваньня, ні сваёй пазыцыі. Гэта слугі Лукашэнкі, якіх кідаюць з адной пасады на іншую».

Аляксандар Лапшын у размове са Свабодай прызнаўся, што, на яго думку, Канюк, «адказны за пасадкі ў турмы тысяч беларусаў, павінен быць выгнаны з Армэніі».

«Адправілі яго сюды, каб ціха адседзецца, пакуль жарсьці ня згаснуць», — дадаў блогер.

Аляксандар Лапшын не аднойчы ладзіў акцыі ў падтрымку зьняволеных у Беларусі каля амбасадаў Беларусі ў Вільні і Лёндане і каля будынку Рады Эўропы ў Страсбуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры за палітыку асудзілі мясцовага прадпрымальніка — аднаго з нешматлікіх уласнікаў электрамабіля ў горадзе5

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было непрыемных наступстваў

У Гданьску мужчына напаў на беларуса з нажом, а потым выпадкова зайшоў да яго ў краму — і папаўся20

«Маленькі герой». Хлопчык выратаваў сябе і маці, якая страціла прытомнасць за рулём на трасе

25+ ідэй падарункаў на Каляды і Новы год ад беларускіх майстроў і брэндаў3

Свет сустрэў Раство: першая калядная служба папы Льва, а Трамп праверыў, што Санта сапраўды добры2

У Беларусі прадаюць «бандыцкую» BMW 1990 года выпуску за шалёныя грошы. Пішуць, што аўто з Японіі7

«Сабраў па кватэры сцягі, нашыўкі — і як добрапрыстойны грамадзянін усё гэта закапаў у лесе. А тэлефон не пачысціў»2

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць