Меркаванні

Арыштаваны праваабаронца Леанід Судаленка: Аплачваць чужыя штрафы — не злачынства

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка быў затрыманы раніцай, яго адвезлі ў абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Адвакат змог трапіць да падабароннага толькі ў 17:30. Вядома, што Судаленку інкрымінуецца арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Леанід пакінуў калегам тэкст, які прасіў апублікаваць у выпадку яго арышту.

Я з'яўляюся беларускім праваабаронцам, на працягу апошніх 20 гадоў займаюся абаронай правоў чалавека як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні, дапамагаючы адстойваць правы ў Камітэце па правах чалавека ААН (КПЧ ААН).

Мая мірная дзейнасць па абароне правоў іншых людзей у поўнай меры ўзгадняецца з Дэкларацыяй ААН аб праве і абавязку асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, згодна з якой кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях (Артыкул 1).

Тым не менш, сістэмны ўціск праваабаронцаў у Беларусі працягваецца. Мы сутыкаемся з крыміналізацыяй нашай мірнай дзейнасці, падвяргаемся сістэмнаму прыгнёту і запалохванню, адвольным затрыманням, абыходжанню, што зневажае годнасць, абмежаваннямі на перамяшчэнне, ужываннем дыскрымінацыі ў сілу сваіх перакананняў.

5 студзеня ў офісе і па месцы жыхарства маёй сям'і прайшлі ператрусы з адабраннем аргтэхнікі, банкаўскіх картак і звыш 200 кейсаў рэпрэсаваных удзельнікаў мірных акцый пратэстаў 2020 года.

12 студзеня ў Мінску за аналагічную дапамогу ахвярам рэпрэсій арыштаваны журналіст Андрэй Аляксандраў, яму выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 артыкула 342 КК — фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

З публічнай заявы нам. міністра МУС стала вядома, што журналіст са жніўня мінулага года, атрымліваючы грошы з-за мяжы, аплачваў штрафы і рахункі за харчаванне ў ІЧУ ўдзельнікам пратэстных акцый. Было сказана, аплаціў каля 250 квітанцый. Таксама намеснік міністра МУС паведаміў аб правядзенні ператрусу ў офісе адной з незарэгістраваных арганізацый, па выніку якога будзе дадзеная прававая ацэнка. І хоць назва арганізацыі не называлася, няцяжка здагадацца, што гаворка ішла пра ператрус менавіта ў нашым офісе, бо іншых ператрусаў у гэты час у краіне не праходзіла.

Пачынаючы са жніўня мінулага года, я таксама аплачваў штрафы, рахункі за харчаванне ў ІЧУ і ў некаторых выпадках дзяржпошліны рэпрэсаваным удзельнікам пратэстных акцый. Будучы спецыялістам у галіне права, я ніколькі не сумняваўся ў правамернасці такой дапамогі тады і не сумняваюся сёння і вось чаму.

Частка 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», якую, магчыма, будуць прад'яўляць і мне, даслоўна гучыць так:

«Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства» — караюцца арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Літаральны аналіз названай нормы крымінальнага кодэкса дазваляе прыйсці да адзінай высновы, што фінансаванне заключаецца ў прадастаўленні або зборы сродкаў альбо аказанні фінансавых паслуг з усведамленнем таго, што яны прызначаны для аплаты падрыхтоўкі, вярбоўкі, навучання і т.п. асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях. Пры гэтым, іншым матэрыяльным забеспячэннем лічацца любыя яго віды, у прыватнасці: купля адзення, ежы, прадастаўленне памяшканняў для жылля, збору, правядзення заняткаў і г.д..

Адзначаю, што я займаўся дапамогай у аплаце адміністрацыйных штрафаў выключна прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.34 КаАП, а таксама аплатай знаходжання ў ізалятарах пры адбыцці адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе арышту. І тут важная і, бадай, галоўная дэталь: прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні Закона «Аб масавых мерапрыемствах» выключае ў гэтых дзеяннях пратэстоўцаў склад крымінальнага злачынства!

Тым не менш, мяне затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 342 КК, а менавіта за фінансаванне «навучання ці іншай падрыхтоўкі асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У гэтай сувязі адзначаю, што фінансавую дапамогу ад мяне атрымлівалі асобы, у дзеяннях якіх адсутнічаў склад названага крымінальнага злачынства, бо ўсе яны прыцягнуты да адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні. Таму ў маіх дзеяннях адсутнічае падзея і склад інкрымінаванага злачынства.

Больш таго, па суб'ектыўнай прыкмеце ч. 2 арт. 342 КК устанаўлівае адказнасць за дзеянні, якія па сваім змесце з'яўляюцца хаўрусніцкімі дзеяннямі ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Фінансаваннем жа можа быць прызнана толькі дзейнасць, накіраваная менавіта на падрыхтоўку грубага парушэння грамадскага парадку (фінансаванне, навучанне, загадзя абяцаная выплата ўзнагароджання такім асобам, набыццё зброі і г.д.).

Я ж аказваў матэрыяльную дапамогу асобам, якія ўжо ўчынілі адміністрацыйнае правапарушэнне альбо адбылі прызначаны адміністрацыйны арышт, што не з'яўляецца фінансаваннем забароненай дзейнасці па сэнсе артыкула 342 КК.

Пры гэтым ніякіх фактаў пра тое, што асабіста я схіляў іншых асоб здзяйсняць адміністрацыйныя правапарушэнні пры парушэнні Закона «Аб масавых мерапрыемствах», загадзя абяцаючы, напрыклад, аплаціць штраф, дзяржпошліну альбо аплаціць кошт утрымання ў ізалятары не існуе.

Я затрыманы і ўзяты пад варту ў якасці падазраванага па ч. 2 арт. 342 КК (караецца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў).

У сувязі з гэтым важна адзначыць, што ўзяцце пад варту — самая строгая мера стрымання і можа быць прызначаная толькі ў дачыненні да чалавека, які з'яўляецца фігурантам па крымінальнай справе, дзе прадугледжана санкцыя звыш двух гадоў пазбаўлення волі. У выключных выпадках гэтая мера стрымання можа быць прыменена ў дачыненні да падазраванага або абвінавачанага па справах аб злачынствах, за якія законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў, калі яны не маюць пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або не ўстаноўлена іх асоба.

Відавочна, гэта не мой выпадак! Я нарадзіўся і маю пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, у мяне ёсць пастаянная рэгістрацыя, сям'я, уключаючы непаўналетняе дзіця, пастаянная праца і стабільны даход.

Пералічаныя абставіны цалкам выключаюць прымяненне да мяне самай строгай меры стрымання ў выглядзе заключэння да суда пад варту.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць