Грамадства

«Гэта бесчалавечна», — бацька палітвязня Мікалая Дзядка звярнуўся да ўладаў

Былы судзьдзя Аляксандар Дзядок — бацька анархіста Мікалая Дзядка, якога другі месяц трымаюць у СІЗА на Валадарскага праз абвінавачаньне ў падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паведамляе Радыё Свабода

Днямі ў бацькі палітвязьня зьявіліся зьвесткі, што здароўю і жыцьцю ягонага сына ў турме пагражаюць.

Пра гэта расказала дзяўчына Мікалая, спаслаўшыся на крыніцы ў ізалятары.

«Адзін зь вязьняў «Валадаркі» змог перадаць праз сваю маці, што Мікалая там хочуць забіць, ствараюць умовы, каб ён памёр. Але што гэта азначае — пагроза заразіцца каранавірусам ці нешта іншае, высьветліць мы ня можам», — расказаў Аляксандар Дзядок. Бацькоў Мікалая Дзядка гэтая інфармацыя вельмі занепакоіла, але спраўдзіць яе аказалася немагчыма: ніякіх кантактаў з сынам няма і спробы наладзіць гэтыя кантакты аказаліся марнымі.

«14-я камэра, дзе ён цяпер знаходзіцца, на карантыне праз каранавірус. Нібыта таму адваката на сустрэчу зь ім не дапускаюць. Апошні ліст ад сына быў 29 лістапада — больш ні слова ня можам атрымаць. Нават ня ведаем, ён хворы на «карону» ці не.

Калі тэлефануем у адміністрацыю СІЗА, там кажуць, каб мы зьвярталіся да іх пісьмова, і яны праз два тыдні адкажуць. Але чакаць немагчыма: сэрца разрываецца, калі гавораць аб пагрозе жыцьцю, а ты ня ведаеш, што з сынам. Мушу зьвярнуцца ў мэдыя, каб службовыя асобы даведаліся маю думку: бесчалавечна блякаваць інфармацыю пра людзей, якія апынуліся за кратамі ў такі небясьпечны час, як пандэмія. Гэта супярэчыць закону і нормам маралі», — мяркуе Дзядок-старэйшы.

Аляксандар Дзядок і ягоная жонка самі хварэюць на каранавірус. Яны знаходзяцца дома на самаізаляцыі трэці тыдзень, іх магчымасьці абараніць правы сына абмежаваныя.

Анархіст Мікалай Дзядок быў затрыманы 12 лістапада ў пасёлку Сасновым Асіповіцкага раёну, дзе ён пражываў апошні час. Пры затрыманьні супрацоўнікамі ГУБАЗіКу Дзядок быў моцна пабіты. Паводле праваахоўнікаў, у Мікалая Дзядка знайшлі вялікую суму грошай, «кактэйлі Молатава», улёткі і налепкі. Вядома, што Мікалай Дзядок віны не прызнае.

На канспіратыўнай кватэры ўзялі лідара анархістаў Дзядка. Паглядзіце, у якім ён стане пасля затрымання ВІДЭА

У першай палове лістапада бацька Мікалая Дзядка падаў у Сьледчы камітэт заяву па факце зьбіцьця сына. Аляксандар Дзядок назваў абыходжаньне з сынам катаваньнем, ён сьцьвярджае, што падчас допытаў Мікалая да яго ўжывалі газ. Ці адрэагаваў Сьледчы камітэт на скаргу пра катаваньне?

«Так. Тыдзень таму СК адказаў, што тое, пра што я пішу ў скарзе пра катаваньні, будзе праверана падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы, заведзенай на майго сына», — расказаў Дзядок-старэйшы.

Знаёмая Мікалая Дзядка, якая паведаміла бацькам анархіста пра небясьпеку ягонаму жыцьцю і здароўю на «Валадарцы», ад кантактаў з карэспандэнтам Свабоды адмовілася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне4

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Пуцін не сядзіць у турме — гэта самы вялікі кампраміс, на які пайшоў свет3

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком31

Беларуска-эмігрантка аддае нырку мужу, каб выратаваць яго4

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць9

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне4

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць