Грамадства

21-гадовай дзяўчыне, што напісала «Жыве Беларусь» і намалявала бел-чырвона-белы сцяг, далі два месяцы арышту

Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую Марыю Сафонаву за надпіс «Жыве Беларусь» і выяву БЧБ-сцяга на доме па вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожцы паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса двума месяцамі арышту. Менавіта такое пакаранне прасіла дзяржабвінаваўца Юлія Даўгала. Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле, піша spring96.org.

Паводле абвінавачвання Марыя «7 кастрычніка ў перыяд з 1-й да 2-й гадзіны ночы, дзейнічаючы ў групе асоб па папярэдняй змове, паміж дамамі 2 і 4 па вуліцы Балтыйскай учыніла цынічныя надпісы і здзейсніла апаганьванне будынка, дзвярэй у склеп і парэнчаў, тратуарнай дарожкі і скрыні для смецця».

Сваім надпісам «Жыве Беларусь», на думку абвінавачвання, Марыя «знізіла эстэтычныя прыкметы названых аб'ектаў, чым прычыніла шкоду Рэмаўтадору на 442 рублі, ЖКГ — на 61 рубель і Мінгарсвятлу — на 53 рублі».

Агульны памер шкоды склаў 556 рублёў. У матэрыялах справы — паказанні сведак, запісы відэакамер, пратаколы агляду.

Марыя прызнала віну часткова. Яна пацвердзіла ў судовым пасяджэнні, што здзейсніла два надпісы: «Жыве Беларусь» на асфальце і БЧБ-сцяга на металічных дзвярах каля дома №4 па вуліцы Балтыйскай. Дзяўчына сказала, што нанесла надпіс, таму што яна беларуска і хацела такім чынам падкрэсліць сваю грамадзянскую пазіцыю і сваю нацыянальнасць. Марыя заявіла, што хацела выказаць сваю пазіцыю аб тым, што тут жывуць беларусы.

Як патлумачыла Марыя, рашэнне нанесці надпісы ў яе ўзнікла пасля таго, як 5 кастрычніка на вуліцы Балтыйскай група асоб пад аховай АМАПа з помпавай стрэльбай рабіла надпісы на трансфарматарнай будцы «За Беларусь».

У сваю чаргу адвакатка Марыі Інэса Аленская прадаставіла ў судзе заключэнне спецыялістаў аб тым, што надпіс «Жыве Беларусь» адносіцца да нейтральных і не з'яўляецца абразлівым.

Таксама абаронца прадаставіла заключэнне Інстытута гісторыі Акадэміі навук аб тым, што БЧБ-сцяг дэманструе колеры гістарычнага сцяга, нанясенне яго выявы дэманструе нацыянальны гонар. Абарона хадайнічала аб тым, каб выклікаць у суд спецыяліста, які б змог патлумачыць адсутнасць у надпісы «Жыве Беларусь» і нанясенні БЧБ-сцяга прыкмет апаганення. Але суддзя Шут адмовілася задаволіць гэтае хадайніцтва.

На судзе таксама было прыведзена заключэнне загадчыка аддзела генеалогіі геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксея Шаланды пра БЧБ-сцяг:

«Гэта нацыянальны сімвал беларускага народа, які двойчы меў дзяржаўны статус у Беларускай Народнай Рэспубліцы 1918-1921 гадах і 1991-1995 гадах. Нацыянальная сімволіка закліканая аб'ядноўваць нацыю ў барацьбе за дзяржаўнае самавызначэнне, незалежнасць і суверэнітэт. Выкарыстанне нацыянальных бел-чырвона-белага колераў не можа нанесці якую-небудзь шкоду грамадскаму парадку, не кажучы ўжо пра маральны бок пытання».

Дзяржаўная абвінаваўца Юлія Даўгала настойвае, што Марыя Сафонава дзейнічала па папярэдняй змове ў складзе групы асоб з васьмі чалавек. Хаця на лаве падсудных знаходзілася толькі адна Марыя Сафонава. Пракурорка папрасіла суд пакараць Марыю паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса арыштам на 2 месяцы. Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць